Сяргей Піліпавіч Нікалаеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
| вікісховішча =
| вікісховішча =
}}
}}
'''Сяргей Піліпавіч Нікала́еў''' ({{ДН|13|7|1889}}, {{МН|Масква||}} — {{ДС|26|6|1973}}) — [[расія|расійскі]] і [[беларусь|беларускі]] [[тэатральны мастак]]. [[Заслужаны артыст Расіі]] ([[1932]]). [[Народны мастак Беларусі]] ([[1949]]). Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміі СССР]] ([[1950]]).
'''Сяргей Піліпавіч Нікала́еў''' ({{ДН|13|7|1889}}, {{МН|Масква||}} — {{ДС|26|6|1973}}) — [[расія|расійскі]] і [[беларусь|беларускі]] [[тэатральны мастак]]. [[Заслужаны артыст Расіі]] ([[1932]]). [[Народны мастак Беларускай ССР]] ([[1949]]). Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміі СССР]] ([[1950]]).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Мастакі СССР]]
[[Катэгорыя:Мастакі СССР]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР]]
[[Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі]]

Версія ад 21:02, 19 лістапада 2018

Сяргей Піліпавіч Нікалаеў
Дата нараджэння 13 ліпеня 1889(1889-07-13)
Месца нараджэння Масква, Расійская імперыя
Дата смерці 26 чэрвеня 1973(1973-06-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр сцэнаграфія
Вучоба Строганаўскае мастацкае вучылішча (1912)
Уплыў Канстанцін Каровін
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1950),
Заслужаны артыст Расіі (1932),
Народны мастак БССР (1949)

Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (13 ліпеня 1889, Масква — 26 чэрвеня 1973) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст Расіі (1932). Народны мастак Беларускай ССР (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Біяграфія

Скончыў у 1912 годзе Строганаўскае мастацкае вучылішча ў Маскве, вучань Канстанціна Каровіна. У 19101917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 19381959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» Артура Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнай архітэктуры і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) Анатоля Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Яўгена Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) Васіля Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі уласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) Мікалая Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) Пятра Чайкоўскага, «Дуброўскі» Эдуарда Напраўніка (1948), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» Міхаіла Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Пятра Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Цэзара Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Джакама Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Джузэпэ Вердзі, «Фаўст» Шарля Гуно (1950), «Эсмеральда» Цэзара Пуні, «Ціхі Дон  (руск.)» Івана Дзяржынскага, «Марозка» Міхаіла Красева (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Джузэпэ Вердзі.

Зноскі

Літаратура