Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) др D.L.M.I. Bel перанёс старонку Багданаўскі сельсавет, Валожынскі раён у Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён) |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:06, 8 сакавіка 2019
Багданаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Багданаў |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 477 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Багданаў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Багданава. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў складзе Ашмянскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у Іўеўскім раёне, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. 21 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Багданаў. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1477 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў: аграгарадок Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Букаты, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.