Ад 1-га шлюбу: сыны: Філіп, Іаан II Добры, Людовік, Людовік, Жан, Філіп дэ Валуа (граф дэ Валуа) дочкі: Жанна, Марыя, Жанна Ад 2-га шлюбу: дачка: Жанна
Філіп VI дэ Валуа (фр.: Philippe VI de Valois; 1293 — 22 жніўня1350, Нажэн-ле-Руа) — кароль Францыі (1328—1350), сын Карла, графа дэ Валуа (брата Філіпа IV Прыгожага) ад 1-га шлюбу з Маргарытай Анжу-Сіцылійскай, унук Філіпа III Смелага, стрыечны брат апошняга прадстаўніка прамой лініі Капетынгаў, Карла IV Прыгожага, родапачынальнік дынастыі Валуа на французскім троне.