Камень Міцкевіча: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Odri Tiffani (размовы | уклад) |
Odri Tiffani (размовы | уклад) |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
1 мая 2020 года мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч паведаміў, што яму атрымалася знайсці той камень з выбітым надпісам, як і ў альбоме гаспадыні маёнтка Студзёнкі<ref name="svaboda" />. Валун быў умураваны ў кладку склепа каля закінутай вясковай хаты. Надпіс гучаў так: «''Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz''». У беларускіх і польскіх СМІ валун адразу атрымаў назву «Камень Міцкевіча»<ref>{{cite web |url= http://www.zviazda.by/be/news/20200518/1589812920-pad-nyasvizham-znoydzeny-kamen-adama-mickevicha|title= Пад Нясвiжам знойдзены камень Адама Мiцкевiча? |author=Целяшук В. |date= 30 мая 2020 | publisher= [[Звязда (газета)|Звязда]]|accessdate=19 мая 2020 |archiveurl= http://web.archive.org/save/http://www.zviazda.by/be/news/20200518/1589812920-pad-nyasvizham-znoydzeny-kamen-adama-mickevicha|archivedate= 30 мая 2020}}</ref><ref>{{cite web |url= https://news.tut.by/culture/683200.html|title= Под Несвижем найден легендарный камень Адама Мицкевича |author= |date= 5 мая 2020 | publisher= [[TUT.BY]]|accessdate=30 мая 2020|lang= ru|archiveurl= http://web.archive.org/save/https://news.tut.by/culture/683200.html|archivedate= 30 мая 2020}}</ref><ref>{{cite web| author =| date =5 мая 2020| url = https://wideo.wp.pl/kamien-mickiewicza-niesamowite-odkrycie-na-bialorusi-6507292444198529v| title = "Kamień Mickiewicza". Niesamowite odkrycie na Białorusi|publisher =Wirtualna Polska| accessdate =30 мая 2020| lang =PL}}</ref>. Краязнаўза мяркуе, што камень мог апынуцца у кладцы ў савецкія часы. Па ягоных словах, пасля прыходу бальшавікоў уся спадчына колішніх гаспадароў была знішчаная, сядзіба разрабаваная і разабраная. Нават мясцовыя каталіцкія могілкі былі расцягнутыя на камяні, якія пасля выкарыстоўвалі ў гаспадарцы<ref name="belsat" />. |

Менш чым праз месяц стала вядома, што камень знаходзіцца пад пагрозай. Пасля асвятлення знаходкі ў СМІ гаспадыня хаты, у склепе каторай знаходзіўся валун, замазада камень глеем і заклала яго смеццем. Апроч таго, у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, быццам рыхтуючыся вывезці камень. Краязнаўцу атрымалася ачысціць і адмыць валун<ref>{{cite web |url= https://novychas.by/poviaz/kamen-mickevicza-pad-pahrozaj|title= Камень Міцкевіча пад пагрозай |author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 27 мая 2020 | publisher=[[Новы Час (газета)|Новы Час]] |accessdate=30 мая 2020|archiveurl=https://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/kamen-mickevicza-pad-pahrozaj |archivedate= 30 мая 2020}}</ref>. |

== Узгаданне пра камень у крыніцах == |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 17:39, 30 мая 2020
Помнік | |
Камень Міцкевіча | |
---|---|
53°17′41″ пн. ш. 26°30′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | в. Студзёнкі (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) |
Вышыня | 85х64 см |
Матэрыял | граніт |
З артыкулам зараз актыўна працуе ўдзельнік Odri Tiffani. |
«Камень Міцкевіча» — валун з выбітай на польскай мове цытатай Адама Міцкевіча: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz» (бел.: Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч). Знаходзіцца ў в. Студзёнкі ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Памер бачнай часткі каменя — 85х64 см[1][2].
Гісторыя стварэння
У першай палове XIX ст. Адам Міцкевіч наведаў маёнтак Студзёнкі. Ён быў у захапленні ад сядзібнага парка і пакінуў у гасцявой кнізе гаспадыні маёнтку свой запіс[3]. Найверагодней гэта магло адбыцца ў 1820-м годзе[1][4], калі Міцкевіч (разам з сябрам Тамашам Занам) прыязджаў у тыя мясціны ў маёнтак Тугановічы да сваёй каханай Марылі Верашчакі, з каторай па ваколіцах яны часта рабілі конныя шпацыры[5]. З гэтага вынікае, што запіс быў зроблены ў гасцявой кнізе Марыі Развадоўскай (1783—1845; народжаная Вангродская)[1].
Пазней надпіс, зроблены ў гасцявой кнізе, быў выбіты на камяні. Пры гэтым майстар, каторы зрабіў надпіс на камені, паспрабаваў захаваць почырк паэта[2]. Камень гаспадары паставілі ў парку як памяць пра паэта, які ўпадабаў іх сядзібу[6].
Польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль піша, што Міцкевіч наведваў Студзёнкі ў часы дзяцінства Марыі Грушэцкай (1834—1900)[7]. Але храналагічна гэта не пасуе. Магчыма, доктар Гіль тут дапусціў памылку — у той час быў выбіты надпіс на камяні. Бо ў той час Міцкевіч жыў у Парыжы, дзе ў 1834 завяршыў напісанне паэму «Пан Тадэвуш», у каторую ў тым ліку ўвайшло і апісанне парку і сажалак у Студзёнках[1][3]. Камень гэты пэўны час стаяў ў парку, за фруктовым садам, на шляху маёнтку да мясцовых могілак[3][6].
Адшуканне каменя
1 мая 2020 года мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч паведаміў, што яму атрымалася знайсці той камень з выбітым надпісам, як і ў альбоме гаспадыні маёнтка Студзёнкі[2]. Валун быў умураваны ў кладку склепа каля закінутай вясковай хаты. Надпіс гучаў так: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz». У беларускіх і польскіх СМІ валун адразу атрымаў назву «Камень Міцкевіча»[8][9][10]. Краязнаўза мяркуе, што камень мог апынуцца у кладцы ў савецкія часы. Па ягоных словах, пасля прыходу бальшавікоў уся спадчына колішніх гаспадароў была знішчаная, сядзіба разрабаваная і разабраная. Нават мясцовыя каталіцкія могілкі былі расцягнутыя на камяні, якія пасля выкарыстоўвалі ў гаспадарцы[6].
Менш чым праз месяц стала вядома, што камень знаходзіцца пад пагрозай. Пасля асвятлення знаходкі ў СМІ гаспадыня хаты, у склепе каторай знаходзіўся валун, замазада камень глеем і заклала яго смеццем. Апроч таго, у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, быццам рыхтуючыся вывезці камень. Краязнаўцу атрымалася ачысціць і адмыць валун[11].
Узгаданне пра камень у крыніцах
Літаратура
Ганарат Чэслаў Гіль Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22—23. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
Зноскі
- ↑ а б в г Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам . Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
- ↑ а б в Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча . Радыё «Свабода» (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ а б в Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
- ↑ Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі . Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.
- ↑ Tomasz Krzywicki. Adam poznaje Marylę // Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyźnie, Wilnie i Kownie. — Rewasz. — Pruszków, 2006. — S.164—165
- ↑ а б в Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі . Белсат (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota(польск.) // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.
- ↑ Целяшук В.. Пад Нясвiжам знойдзены камень Адама Мiцкевiча? . Звязда (30 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Под Несвижем найден легендарный камень Адама Мицкевича (руск.). TUT.BY (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ "Kamień Mickiewicza". Niesamowite odkrycie na Białorusi(нявызн.). Wirtualna Polska (5 мая 2020). Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Грушэцкі А.Л.. Камень Міцкевіча пад пагрозай . Новы Час (27 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.