Размовы з удзельнікам:Odri Tiffani

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 37 918

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

---Хамелка/ разм. 15:31, 24 лютага 2013 (UTC)

Ваш артыкул перанесены пад новую назву. --Максім Л. (размовы) 10:37, 17 сакавіка 2013 (UTC)

Дзякуй за паведамленне, --Odri Tiffani (размовы) 20:15, 22 сакавіка 2013 (UTC)

Даглядальніцтва[правіць зыходнік]

Выдаў Вам сцяг даглядчыка. --Максім Л. (размовы) 15:20, 10 красавіка 2014 (FET)

Наконт сплечэкера, Вы кажаце пра Litara N02, т.б. пішаце спачатку ў Word? Калі прычапіць да Word не атрымліваецца, то можна паспрабаваць іншы спелчэкер для Firefox, калі карыстаецеся ім, разнамоўныя спелчэкеры лёгка, двума клікамі мышы, пераключаюцца з аднаго на другі. --Максім Л. (размовы) 15:20, 10 красавіка 2014 (FET)

  • Вялікі дзякуй за давер! Будзем працаваць. --Odri Tiffani (размовы) 12:39, 11 красавіка 2014 (FET)

Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел ў галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Вітаю. Бачыў, што Вы маеце дачыненне да гіганцкага артыкула ў ру-вікі пра Л. М. Талстога. Я задумаў яго перацягнуць сюды. Дапаможаце мне з арфаграфіяй і іншымі дробязямі? --Artificial123 (размовы) 12:31, 7 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Парушэнне АП[правіць зыходнік]

Вы парушаеце аўтарскія правы ў артыкуле «Беларуская дзіцячая літаратура». Будзе здымаць са статусу выдатнага. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:43, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Ніякай, бо Вы там нават склоны і парадак слоў не змянілі. То бок, як Вы сказалі, «слова ў слова спісалі з адной кнігі». Я і Вам прапаноўваю правіць смела нацыянальны касцюм, а не зрываць з яго статусы, якіх так не хапае нашаму праекту --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:49, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Спадзяюся, Вы разумееце, што я магу знайсці парушэнні АП у любым артыкуле, бо ў нас пераважна кампіляцыя. Проста вырашыў прадэманстраваць Вам, што будзе, калі пачаць даводзіць АП да абсурду. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:59, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Паўтаруся ў які раз. У артыкуле — цэлыя раздзелы скапіяваны з адной крыніцы. Нават няма спробы самастойна зрабіць раздзел на падставе некалькіх крыніц. Нават назвы раздзелу ўзяты з кнігі. Прабачце, але гэта насамрэч проста дзіка. Як гэтак можна? --Odri Tiffani (размовы) 19:04, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўная Одры, я Вам яшчэ раз скажу: ёсць трывіяльная інфармацыя, якая не можа з'яўляцца аб'ектам аўтарскага права. Назвы раздзелаў не могуць быць узятымі з кнігі, бо менавіта такая класіфікацыя нацыянальнага адзення беларусаў сустракаецца амаль ва ўсіх кнігах па нацыянальным адзенні. Ці Вы сапраўды лічыце, што назва «плечавое адзенне» парушае аўтарскія правы??? У артыкула вельмі слабая стылістыка: па-сутнасці, як Вам казалі, гэта проста пералік. Калі Вам хочацца марнаваць час на тое, каб трывіяльны пералік прадметаў у артыкуле не супадаў з трывіяльным пералікам прадметаў у кнізе, то Вы маеце права на выпраўленне артыкула. «Праўце смела», як Вы самі сказалі. Але пазбаўляць выдатныя артыкулы статусу з банальнае прычыны таго, што інфармацыя ў іх супадае з інфармацыяй у кнізе… Не, з такой пазіцыяй я не пагаджуся. Калі Вы створыце прэцэдэнт, нам прыйдзецца пазбавіць статусу 95 % нашых артыкулаў. Вам яно трэба? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:09, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Пане Ігар, уся секцыя «Апісанне мужчынскага касцюма» скапіявана з одной кнігі, падаецца. Узята назва главы з кнігі, і перанесена нарэзкамі пад той жа назвай раздзелу ў Вікі. Нават спасылкі ўзяты з кнігі. Прабачце, гэта цалкам чужая работа. Дык і гэта яшчэ не самае страшэннае. У гэтакім выпадку аўтары кнігі маюць усе правы з гэтакім грубым парушэннем звярнуцца ў суд, і будуць мець рацыю. Не можна блытаць некаторыя вытрымкі, прабачце, з цэлымі прамымі пераноскамі тэксту. Прабачце, у нас за гэтакае нават рэфераты ва ўніверсітэце выкладчыкі адразу ж закрывалі з дрэннымі адзнакамі. --Odri Tiffani (размовы) 19:19, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вы лепей адкажыце на пытанне: Вы гатовыя пазбавіць статусу 95 % нашых артыкулаў? Бо я стаміўся тлумачыць Вам, што такое кампіляцыя, і тое, што гэта як раз добра, што спасылкі на ПЕРШАКРЫНІЦЫ ўзятыя з нейкай кнігі, бо гэта надае артыкулу аўтарытэтнасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:30, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Прыводжу Вам прыклад з маёй сферы: калі класіфікацыя цягліц чалавека ў маім артыкуле супадае з класіфікацыяй цягліц чалавека ў 4 іншых аўтараў, я парушаю АП? Калі маё апісанне функцыі цягліц чалавека супадае з гэткім у іншых 4 аўтараў, я парушаю АП? Відавочна, што не, бо гэта трывіяльныя факты! Калі прымітыўнае, стылістычна беднае апісанне нацыянальнага адзення супадае з нейкай крыніцай, парушаюцца АП? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:43, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Гэта не гістарычны трактат, дзе ёсць ацэнкі пэўных падзей. Гэта банальны пералік прадметаў адзення. Як Вы прапаноўваеце перапрацаваць гэты артыкул? Памяняць усё месцамі, каб спачатку апісваліся шапкі жанчын, а потым боты мужчын? Ці словы месцамі змяняць? Ці як? Мне проста цікава, як такі прымітыўны пералік адзення і яго функцый увогуле можа быць зменены? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:46, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

А я Вам спрабую давесці, што стылістыка настолькі прымітыўная ў гэтым артыкуле, што сваімі словамі інакш і не скажаш. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:00, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Перапрацоўвайце, калі ласка, свае артыкулы, бо я не палянуюся схадзіць у бібліятэку і праверыць усе крыніцы. Вы пачалі гэты абсурд самі… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:08, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

  • Не бачу з гэтым ніякіх праблем. Заўсёды прымаю абгрунтаваную крытыку з увагай, калі аб'ектыўна і непрадузята, прыму да ўвагі і папрацую над памылкамі. Галоўнае не пераходзіць межаў правіл праекту. А тут я пакуль не бачу жадання працаваць і прыслухоўвацца. Бачу толькі нежаданне працаваць над заўвагамі. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 20:18, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я Вам аб'ектыўна і непрадузята ўказаў на кампіляцыю ў артыкуле, які напісалі Вы. Будзьце паслядоўнай і выпраўляйце факты кампіляцыі ці ва ўсіх артыкулах, ці ні ў якіх. Я асабіста не маю ніякага жадання гэтым займацца, бо, як казаў Вам Нядбайла, у ЗША (мы працуем па іх законах, бо серверы стаяць там) кампіляцыя не з'яўляецца парушэннем АП. Калі ў Вас ёсць жаданне выпраўляць парушэнні там, дзе іх няма, то займайцеся гэтым, калі ласка, самастойна, бо ніхто, апроч Вас, тут праблем не бачыць… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:26, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Свой тэкст выправіла. Дадзены абзац напісана сваімі словамі на падставе інфармацыі ў прыведзенай крыніцы. Такім чынам артыкулы і павінны стварацца. І не бачу праблемы аўтару таго артыкулу зрабіць падобнае, каб не ўзнікала прэтэнзіў. І наогул, прапаную пачакаць рашэнне адміністратараў. Мяркую, свае меркаванні ўжо ўсе выказалі. Таму давайце не таптацца на месцы (бо наколькі я разумею, не Вы, ні я, сваіх думак не зменяць), а спакойна дачакаемся выніку адміністратараў. Як яны вырашаць, так я з павагай і прыму. Так, значыцца, так, не — адмоўлюся ад сваіх прэтэнзій. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 20:42, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Паглядзіце маю размову з адміністратарам Dzianis Niadbajla на яго СА і тут. Гэта нешта.--Ohlumon (размовы) 11:54, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, у руВікі, дзе правілы куды больш жорсткія і ўдакладненыя з такімі прыкладамі доўга не разбіраюцца. На жаль, у нас правілы не настолькі выпрацаваны, што і дазваляе кожнаму круціць імі на сваё меркаванне, забываючы, што тут ствараецца энцыклапедыя, а не нататкі ў абласной газеце.--Odri Tiffani (размовы) 12:02, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Слухайце сп. Ohlumon, гэта «нешта», як Вы напісалі, прывяло Вам канкрэтныя аргументы і прыклады. У той час як Вы, і да Вас далучылася і сп. Odri Tiffani, займаецеся пустазвонствам, не аргументуючы амаль нічога, акрамя, што проста кажаце што парушаны АП. У маім выпадку са Скуратам, калі ласка, выстаўляйце кандыдатуру на пазбаўленне статуса адміна, а артыкулы на выдаленне… І супольнасць вырашыць, парушыў я АП, ці не. А не адцягвайце ўвагу супольнасці, на прадметы, якія Вы абгрунтаваць са спасылкай на правілы і нарматыўна-прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь не ў сілах.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:11, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны спадар Dzianis Niadbajla, просьба не парушаць правілы ВП:ЭП. Абвінавачванне ў пустазвонстве гэта прамое парушэнне, і Вы як адміністратар, павінна добра гэта ведаць.--Odri Tiffani (размовы) 14:19, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Паважаная сп. Odri Tiffani прабачце, калі ласка, але тут няма абразы, а толькі канстатацыя факту. Добра, Змяню літаратурнае слова «пустазвонства» на «беспрадметнасць» ці «суяслоўства». Дарэчы, Вы, сумесна са сп. Ohlumon парушаеце адразу некалькі слупоў правілаў, не БелВікі, а агульнай Вікіпедыі: Вікіпедыя: Не гуляйце з правіламі  (англ.), «Вікіпедыя — не трыбуна», Вікіпедыя: Не даводзьце да абсурду і Вікіпедыя: дэструктыўныя паводзіны  (англ.). І нічога страшнага Вам ніхто не кажа, і ня тыкае, што Вы пачынаеце парушаць, а што не. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:38, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Dzianis Niadbajla, вы парушылі АП. І мы патлумачылі — чаму. А вы абвінавацілі нас у парушэнні правілаў. Растлумачце канкрэтна, у адпаведнасці з кожным правілам, — што мы парушылі, і з цытатамі.--Ohlumon (размовы) 19:43, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Вы напэўна здзекуецеся, сп. Ohlumon? Я ад Вас, ужо амаль месяц чакаю, калі Вы мне скажыце якія пункты правілаў АП Вікіпедыі і Закона РБ аб Аўтарскім праве, я парушыў. Няма пункту — няма пра што гаварыць. А я ведаю, чаму няма пункту, паважаны. Таму што ў Законе РБ, як і ў правілах Вікіпедыі, а тым больш у законе ЗША — няма такога пункту, што «кампіляцыя» — гэта «плагіят» — а такім чынам — не парушэнне Аўтарскага права. Усё. 3 ўзаемазвязаныя тэрміны.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:55, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
У тым што адстойваецца якасць праекту? Не смяшыце, калі ласка. Праект павінен імкнуцца да энцыклапедычнасці, а не падтрымліваць дылетанства. Асабліва, калі ідзе размова пра абраныя артыкулы, якія павінны быць прыкладам якасці ў праекце. --Odri Tiffani (размовы) 16:46, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Паважаная, любая моя Сп. Odri Tiffani. Калі б Вы, сумесна сп. Ohlumon, адстойвалі якасць праекту, Вы б прыслухаліся да астатніх удзельнікаў праекта, да таго пра што яны Вам кажуць. А справа ў тым, што гэтым адстойваннем Вы ствараецце прэцэдэнт, які прыводзіць да таго, што прыйдзецце пераглядаць, і ў выніку выдаляць палову артыкулаў Беларускай Вікіпедыі, толькі таму, што яны створаны на падставе частковай, або поўнай кампіляцыі з іншых выданняў. Вы гэта хаця б разумееце? Ці не!? Калі Вы и далей будзеце гэта адстойвайць, то, калі ласка, пачынайце з сябе — артыкул Несцерка, п'еса (2 абзацы падпадаюць пад АП, у Вашым са сп. Ахламонам, разуменні).--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:04, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Давайце-ка па парадку. У мяне прэтэнзія была толькі да раздзелу пра мужчынскі касцюм. І прэтэнзію я ўжо сто разоў абгрунтавала. Пра Несцерку я Вам адказала там, дзе Вы пытанне і задалі. Якія яшчэ прэтэнзіі канкрэтна да мяне?--Odri Tiffani (размовы) 21:11, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Стаж актыўных адміністратараў БелВікі[правіць зыходнік]

Добры дзень. Прабачце, але педантызм павінен быць ва ўсім, калі Вы гэтага так хочаце. Стаж адмінаў БелВікі ад першай праўкі.

  • Maksim L. - 2985
  • JerzyKundrat - 2926
  • Чаховіч Уладзіслаў - 2223
  • Dzianis Niadbajla - 2175
  • Хомелка - 2088
  • Дзяніс Тутэйшы - 973
  • Artificial123 - 708

З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:46, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўнай удзельніцы Odri Tiffani
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне артыкула-прызёра конкурса 2014 года.

--Так трымаць!--Pracar (размовы) 19:56, 16 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Запрашэнне на Вікі-Летнік[правіць зыходнік]

Вітаю, Odri Tiffani.

Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай вікі-супольнасці. Навічкі і бывалыя рэдактары збяруцца разам, каб папрацаваць і правесці час нефармальна.

Таксама можна далучыцца да каманды арганізатараў-валанцёраў Летніку і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні.--Svetit (размовы) 14:38, 30 мая 2017 (+03)[адказаць]

Community Insights Survey[правіць зыходнік]

RMaung (WMF) 17:44, 6 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Reminder: Community Insights Survey[правіць зыходнік]

RMaung (WMF) 18:12, 20 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Reminder: Community Insights Survey[правіць зыходнік]

RMaung (WMF) 22:50, 3 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2020[правіць зыходнік]

Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаная вікіпэдыстка! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 14:08, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў[правіць зыходнік]

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 00:03, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2021[правіць зыходнік]

Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаная вікіпэдыстка! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 22:48, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:09, 3 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ[правіць зыходнік]

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Выстаўлены артыкул Максім Танк. --JerzyKundrat (размовы) 23:47, 12 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Вікіфікацыя дат[правіць зыходнік]

Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі #На што не варта спасылацца: Даты — акрамя асноўных дат, якія паказваюцца ў прэамбуле пасля загалоўка, і дат энцыклапедычна значных падзей, непасрэдна апісаных у артыкуле. --JerzyKundrat (размовы) 20:52, 18 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

У артыкуле Рыцар Янка і каралеўна Мілана закінуў спасылку на 2023 год, бо ў гэтым артыкуле выхад апошняй кнігі трылогіі быў знітаваны з календаром. --JerzyKundrat (размовы) 21:07, 18 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Шчыра дзякую, прыму да ўвагі. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 11:02, 20 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]