Цукар: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: an, ht, kn, nv, pnb, sh, so Выдаляем: hi, sk Мяняем: tr |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[af:Suikers]] |
[[af:Suikers]] |
||
[[an:Zucre]] |
|||
[[ar:سكر]] |
[[ar:سكر]] |
||
[[arz:سكر]] |
[[arz:سكر]] |
||
Радок 52: | Радок 53: | ||
[[gn:Eiratã]] |
[[gn:Eiratã]] |
||
[[he:סוכר]] |
[[he:סוכר]] |
||
[[hi:शर्करा]] |
|||
[[hr:Šećeri]] |
[[hr:Šećeri]] |
||
[[ht:Sik (materyo)]] |
|||
[[hu:Cukor]] |
[[hu:Cukor]] |
||
[[ia:Sucro]] |
[[ia:Sucro]] |
||
Радок 65: | Радок 66: | ||
[[jv:Gula]] |
[[jv:Gula]] |
||
[[ka:შაქარი]] |
[[ka:შაქარი]] |
||
[[kn:ಸಕ್ಕರೆ]] |
|||
[[ko:설탕]] |
[[ko:설탕]] |
||
[[lt:Cukrus]] |
[[lt:Cukrus]] |
||
Радок 76: | Радок 78: | ||
[[no:Sukker]] |
[[no:Sukker]] |
||
[[nrm:Chucre]] |
[[nrm:Chucre]] |
||
[[nv:Áshįįh łikan]] |
|||
[[oc:Sucre]] |
[[oc:Sucre]] |
||
[[pl:Cukier spożywczy]] |
[[pl:Cukier spożywczy]] |
||
[[pnb:شکر]] |
|||
[[pt:Açúcar]] |
[[pt:Açúcar]] |
||
[[qu:Asukar]] |
[[qu:Asukar]] |
||
Радок 83: | Радок 87: | ||
[[ru:Сахар]] |
[[ru:Сахар]] |
||
[[scn:Zùccaru]] |
[[scn:Zùccaru]] |
||
[[sh:Šećer]] |
|||
[[simple:Sugar]] |
[[simple:Sugar]] |
||
[[sk:Sacharid]] |
|||
[[sl:Sladkor]] |
[[sl:Sladkor]] |
||
[[so:Sonkor]] |
|||
[[sq:Sheqeri]] |
[[sq:Sheqeri]] |
||
[[sr:Шећер]] |
[[sr:Шећер]] |
||
Радок 95: | Радок 100: | ||
[[th:น้ำตาล]] |
[[th:น้ำตาล]] |
||
[[tl:Asukal]] |
[[tl:Asukal]] |
||
[[tr: |
[[tr:Şeker]] |
||
[[ug:شېكەر]] |
[[ug:شېكەر]] |
||
[[uk:Цукор]] |
[[uk:Цукор]] |
Версія ад 17:06, 22 снежня 2010
Шаблон:Вызн — крышталічны харчовы прадукт салодкага смаку. Мае ў сабе цукрозы 99,75 – 99,9%, мінеральных элементаў 0,03%. Энергетычная каштоўнасць 100 г каля 400 ккал. Атрымліваюць з цукраносных культур, у Беларусі пераважна з цукровых буракоў (маюць 17 – 20% цукрозы).
Выраб
Вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад (прасаваны, літы, рафінаваны пясок), цукровую пудру. Выкарыстоўваюць як самастойны харчовы прадукт, сыравіну ў кандытарскай, хлебапякарнай, кансервавай, вінаробнай і іншых вытворчасцях. На цукровых заводах цукровыя буракі мыюць, рэжуць на дробную стружку, з якой гарачай вадой выдаляюць цукрозу. Атрыманы дыфузны сок апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекацыя) і вуглякіслым газам (сатурацыя), фільтруюць, абясколерваюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць. Утвораны утфель (цукровы сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу) цэнтрыфугуюць, прамываюць, высушваюць і атрымліваюць цукар-пясок, з якога шляхам ачышчэння (рафінацыі) вырабляюць цукар-рафінад.
Гісторыя
Цукровы трыснёг паходзіць з Бенгаліі, адкуль праз Іран трапіў на Блізкі Усход. Каля X стагоддзя яго пачалі вырошчваць у Егіпце, Візантыйскай імперыі. Заходняя Еўропа пазнаёмілася з цукрам пад час крыжовых паходаў XI – XII ст., але доўгі час яго асноўным вытворцам заставалася Асманская імперыя. Еўрапейцы пачалі інтэсіўна вырошчваць цукар у амерыканскіх калоніях з сярэдзіны XVI ст., але яшчэ вельмі доўга ён заставаўся прадметам раскошы, пра што сведчыць польская прымаўка: “Кароль – вялікі пан, а цукру лыжкамі ня есць”. Станіславу Панятоўскаму, які праязджаў праз Кобрын у 1784 годзе, мясцовы яўрэйскі кагал паднёс у падарунак вялікую “галаву” цукру. Кошт 1 кг цукру ў Магілёве у 1697 годзе складаў каля 120 асмакаў, або эквівалент 8 – 10 дзённага заробку некваліфікаванага працаўніка, або 4 – 5 дзённага кваліфікаванага.
У Беларусі XVII – XVIII ст. найбольш пашыранымі гатункамі былі “мелaса” — дрэнна ачышчаны карычневы цукар, лепшай ачысткі дробны “канар” з Канарскіх астравоў (самы дарагі) і “кандысброт” з Асманскай імперыі (ад г. Канды на в. Крыт) – грубакрышталізаваны, г.зв. “лядовы” (накшталт ледзянцоў). Нават большасць шляхты ўжывала цукар адносна рэдка, трактуючы яго як аптэкарскі тавар (гл. Аптэчка прыемная). Значная частка цукру ішла на выраб канфітураў. Пад час магнацкіх баляванняў цукар выкарыстоўваўся ў дэкаратыўных дэсертах (Драганты).
Вытворчасць цукру з буракоў распрацаваная прускімі хімікамі А.Марграфам і Фр.Ахардам у др. палове XVIII ст.. У 1801 годзе пабудаваная першая доследна-прамысловая цукраварня ў Прусіі, праз год – у Расійскай імперыі, і затым імкліва па ўсёй Еўропе, якая пад час напалеонаўскіх войн зазнала дэфіцыт трысняговага цукру. Першая цукраварня ў Беларусі пушчана ў 1830 годзе ў Моладаве (Іванаўскі раён).
Да пачатку 1860-х гадоў у Беларусі, галоўным чынам на поўдні, дзейнічала 33 цукраварні, найбуйнейшая ў Парэччы (Пінскі раён) і ў Беліцы пад Гомлем. У другой паловы XIX ст. яны не вытрымалі канкурэнцыі з танным украінскім цукрам, і да Першай сусветнай вайны ніводнай з іх не засталося, аднак сам цукар зрабіўся артыкулам першай патрэбы шырокіх пластоў насельніцтва, найперш у гарадах. Новая цукровая прамысловасць у Беларусі створаная толькі пасля Другой сусветнай вайны. У сучаснай Беларусі дзейнічаюць 4 цукровыя заводы — ў Гарадзеі, Жабінцы, Скідалі і Слуцку.
Крыніцы
- Белы А. Цукар // Праект «Наша ежа»