Каменная Горка (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
інтэрвікі |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
[[Category:Раёны Мінска]] |
[[Category:Раёны Мінска]] |
||
[[ru:Каменная Горка (Минск)]] |
Версія ад 02:21, 4 лютага 2011
Шаблон:Вызнч, перспектыўны жылы раён на захадзе Мінска. Тэрыторыя плошчай 450 га у межах МКАД — вуліц Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кольца), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Прывабнасць будучаму раёну надае наяўнасць развітай транспартнай сеткі, метрапалітэна (станцыя «Каменная Горка», неўзабаве да яе дадасца і станцыя «Чырвоны Бор»). Разлічаны на 65 тысяч чалавек.
Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў.
У першую чаргу (да 2010) забудоўваюцца першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.