Лістапад (кінафестываль): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Павел Петро (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.2) (робат дадаў: be-x-old:Лістапад (кінафэстываль) |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[Катэгорыя:Кінафестывалі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Кінафестывалі Беларусі]] |
||
[[be-x-old:Лістапад (кінафэстываль)]] |
|||
[[en:Listapad]] |
[[en:Listapad]] |
||
[[fr:Listapad]] |
[[fr:Listapad]] |
Версія ад 22:20, 29 кастрычніка 2011
Кінафэстываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
Заснавальнікі і арганізатары
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- Беларускі саюз кінематаграфістаў
- Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»
- Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
- РУП «Беларускі відэацэнтр»
Пры садзейніцтве:
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
- Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы
Мэты
- падтрымка ігравога кіно, фармаванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;
- захаванне адзінага кінематаграфічнай прасторы Расіі, краін СНД і Балтыі, далёкага замежжа;
- развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
- аказанне садзейніцтва творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;
- прадстаўленне беларускім кінагледачам лепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фестывалях, якія атрымалі высокую адзнаку кінематаграфістаў і гледачоў;
- ўмацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязяў паміж кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;
- папулярызацыя дасягненняў нацыянальных кінематаграфій.
Гісторыя
Першапачаткова «Лiстапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Адбіраліся, як правіла, карціны, якія па тых альбо іншых прычынах не траплялі ў шырокі пракат, але яны ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці ён упершыню паўстаў перад грамадскасцю ў лістападзе 1994 года. з цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.
Лiстапад 2010
У 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Ягоную праграму склалі:
- асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў),
- конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысёраў з усяго свету, у тым лiку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая),
- конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін)
- конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін).
У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра».
Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з'яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб'ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі.
Дырэкцыя кінафестывалю
- Генадзь Давыдзька — старшыня фестывалю
- Анжаліка Крашэўская — дырэктар фестывалю
- Ірына Дзям'янава — дырэктар праграмы дакументальнага кіно
- Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы ігравога кіно
- Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»
Пераможцы
2010[1]
- «Прагульшчыкі» Ляван Кагуашвілі (Грузія) — лепшая мастацкая стужка
- «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандар Налівайка (Беларусь-Польшча) — лепшая дакумэнтальная карціна паводле меркаваньня кінакрытыкаў і кінаведаў
- «Днюка» Андрэй Куціла і Аляксандар Налівайка (Беларусь-Польшча) — спэцпрэмія Беларускага саюза кінэматаграфістаў
- «Выкрадальнік святла» Актан Арым Кубат (Кыргызстан) — адмысловы прыз выканаўчага камітэта СНД «Кіно бязь межаў»
- «Прыстанак» Раланд Барашвілі (Грузія) — асобны прыз МДТРК «Мір» «Мова кіно — мова паразуменьня»
- «У выпадку разгерметызацыі» Сара Мун Хау (Бельгія) — спэцпрэмія ад Беларускага саюза кінэматаграфістаў
- «Заварвай гарбату» Вольга Кароткая (Расія-Вялікабрытанія) — спэцпрэмія ад Беларускага саюза кінэматаграфістаў
- «Брат» Марсэль Раскіна (Венесуэла). Спэцыяльны прыз ад «Белтэлекаму» атрымала мастацкая стужка