MS-DOS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MS-DOS
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 12 жніўня 1981[1]
Апошняя версія 8.0 — 14 верасня 2000
Падтрымлівае платформы Intel 8086 і IBM PC-сумяшчальны камп’ютар
Тып ядра Маналітнае ядро
Інтэрфейс Інтэрфейс каманднага радка
Ліцэнзія Уласніцкая
Стан Гістарычны
Рэпазітар зыходнага коду github.com/microsoft/ms-…
Вэб-сайт microsoft.com/resources/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MS-DOS (скарачэнне ад Microsoft Disk Operating System, бел.: эм-эс-дос) — аперацыйная сістэма, камерцыйны прадукт кампаніі Microsoft. MS-DOS адносіцца да сям’і аперацыйных сістэмаў DOS, была найбольш найбольш папулярнай з аперацыйных сістэмаў DOS на IBM PC-сумяшчальных камп’ютарах у 1980-х. Паступова была замененая рознымі пакаленнямі аперацыйнай сістэмы Windows, хаця версіі па Windows 98 уключна уяўлялі сабой надбудову над MS-DOS.

Першае выданне MS-DOS адбылося ў 1981 годзе. Да сканчэння распрацоўкі ў 2000 годзе было выдадзена восем асноўных версій. MS-DOS адыграла ключавую ролю ў росце Microsoft з кампаніі, якая займалася мовамі праграмавання, у вытворца разнастайнага праграмнага забеспячэння, забяспечыўшы выдатныя даследчыя і маркетынгавыя рэсурсы. Таксама з’яўлялася падмуркам для працы ранніх версій аперацыйнай сістэмы Windows.

Магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрфейс карыстальніка[правіць | правіць зыходнік]

MS-DOS выкарыстоўвае інтэрфейс каманднага радка і апрацоўку скрыптаў праз свой інтэрпрэтатар каманд, command.com. Дызайн сістэмы дазваляе з лёгкасцю замяняць інтэрпрэтатар каманднага радка на іншы, напрыклад, 4DOS.

Пачынаючы з версіі 4.0, MS-DOS уключае DOS Shell, кіраўнік файлаў з псеўдаграфічным тэкставым інтэрфейсам карыстальніка, які ўключае меню, раздзельныя вокны, каляровыя тэмы і падтрымку мышы, з выкарыстаннем псеўдаграфікі тэкставага рэжыму.

Выкананне задач[правіць | правіць зыходнік]

MS-DOS не распрацоўвалася як шматкарыстальніцкая ці шматзадачная аперацыйная сістэма, але многа намаганняў было зроблена, каб дадаць магчымасці такога кшталту. Сістэмныя выклікі тыпу Terminate and Stay Resident (TSR) першапачаткова былі створаныя для драйвераў прыладаў і плагінаў пашырэнняў. Дадатковыя асяроддзі, такія як TopView і DESQview, спрабавалі прадстаўляць шматзадачнасць, і дасягнулі пэўных поспехаў пазней, з выкарыстаннем рэжыму віртуальнага 8086 працэсара і віртуальнай памяці ў працэсарах Intel 80386 і болей позніх.

Зноскі

  1. MS-DOS: A Brief Introduction Праверана 13 верасня 2017.