Перайсці да зместу

Азёрны (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Азёрны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1920-я
Першая згадка
Насельніцтва
265 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247973
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216848021
Азёрны на карце Беларусі ±
Азёрны (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Азёрны (Жыткавіцкі раён)
Азёрны (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Азёрны (Жыткавіцкі раён)

Азёрны[1] (трансліт.: Aziorny, руск.: Озёрный) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

У 19 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 248 км ад Гомеля.

На ўсходзе, поўначы і захадзе вадаёмы рыбгаса.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі гаспадарчымі пабудовамі і жылымі дамамі.

Пачатак пасёлку паклалі некалькі сялянскіх сядзіб, якія змясціліся тут у 1920-х гадах. У лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 25 жыхароў. Цэнтр доследнай рыбнай гаспадаркі «Белае». Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Назва пасёлка зацверджана 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[2].

  • 2004 год — 90 гаспадарак, 265 жыхароў.
  • 1940 год — 28 двароў, 94 жыхара.
  • 2004 год — 90 гаспадарак, 265 жыхароў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0