Акалова
Вёска
Акалова
| ||||||||||||||||||||
Акало́ва[1] (трансліт.: Akalova, руск.: Околово) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Каргавіца. Адміністрацыйны цэнтр Акалоўскага сельсавета. Насельніцтва 115 чал. (2003). Знаходзіцца за 35 км ад Лагойска, за 74 км ад Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім «Акалова» утварыўся ад імя Акола або Акула.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Аколаў згадваецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Свірскіх, пазней Валовічаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аколава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1798 годзе Міхал Валовіч заснаваў тут драўляны касцёл. Паводле інвентару 1846 года існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялян). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. Станам на 1886 год у мястэчку было 28 двароў, касцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. Станам на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 год — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).
У 1919 годзе Аколава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут быў 41 двор, на 1941 год — 51, на 1969 год — 72, на 1994 год — 51[2], на 1 студзеня 2003 года — 50.
-
Касцёл
-
Касцёл, галоўны фасад
-
Касцёл, інтэр’ер
-
Працэсія да капліцы ў Амнішаве
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1811 год — 46 муж.; 1846 год — 179 чал.; 1886 год — 268 чал.; 1897 год — 201 чал. (93 муж. і 108 жан.)
- XX стагоддзе: 1909 год — 221 чал. у мястэчку Аколава і 22 чал. у маёнтку Аколава; 1917 год — 176 чал.; 1926 год — 125 чал.; 1969 год — 199 чал.; 1990 год — 115[3] чал., 1994 год — 103[2] чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 года — 115 чал.[4]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Аколаве працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі старыя каталіцкія
- Царква Казанскай Маці Божай (2002—2004 гг., драўляная).
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1798—1804)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ ЭГБ 1993, с. 80.
- ↑ Памяць. Лагойскі раён 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
- Казлоўская М. М. Акалова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 80. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Акалова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Okołowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 430.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акалова
- Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.