Алег Анатолевіч Стральчонак
Алег Анатолевіч Стральчонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 2010 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяхімія і біяарганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[1] (1983) і акадэмік НАН Беларусі (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Алег Анатолевіч Стральчо́нак[2] (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1994 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага Акадэміі навук СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў інстытуце. У 1974—1979 гадах старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 года загадчык лабараторыі.
З 1988 па 2000 гады А. Стральчонак займаў пасаду дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2000—2010 гадах працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia», дзе кіраваў даследаваннямі і распрацоўкамі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пад кіраўніцтвам А. А. Стральчонка 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана больш за 180 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Займаўся даследаваннямі ў галіне хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі. Даследаваў структурную арганізацыю і заканамернасці функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармон-глікапратэінавых комплексаў. Выявіў новыя носьбіты біялагічнай інфармацыі, вырашыў праблему стварэння комплексу сродкаў імунахімічнага мікрааналізу для ацэнкі функцыянальнага стану органаў і сістэм арганізма чалавека.
Разам з групай навукоўцаў стварыў навуковыя і тэхнічныя асновы, распрацаваў тэхналогіі, арганізаваў серыйны выпуск і ўкараніў у медыцынскую дыягнастычную практыку набору рэагентаў для радыеімуннага аналізу (Дзяржаўная прэмія БССР 1988 года).
Удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».
Выбраныя навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. А. Ахрэмам і А. В. Свірыдавым) // Доклады АН СССР. 1978. Т. 242. № 5.
- Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала в клетке // Физиологический журнал СССР им. И. М. Сеченова. 1990. Т.76, № 9.
- Specific steroid-binding glycoproteins of human blood plasma: novel data on their structure and function // J. Steroid Biochem. 1990. Vol.35, № 5.
- О ранее неизвестном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны // Доклады АН Беларуси. 1992. Т.36. № 3—4.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стральчо́нак Алег Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стрельченок Олег Анатольевич (руск.) (Праверана 21 мая 2023) // Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
- Алег Анатолевіч Стральчонак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.) (Праверана 21 мая 2023)
- Памяці вучонага (Праверана 21 мая 2023) // Сайт НАН Беларусі
- Стральчонак Алег Анатольевіч (Праверана 21 мая 2023) // Праект «Людзі нашага краю» Кобрынскай раённай ЦБС
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.) (Праверана 21 мая 2023)
- База патэнтаў Беларусі (руск.) (Праверана 21 мая 2023)
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Акадэмікі
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Хімікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі