Перайсці да зместу

Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алег Нікіфарэнка
Поўнае імя Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка
Нарадзіўся 17 сакавіка 2001(2001-03-17)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см[3]
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
0000—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2015—2018   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 0 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 3 (0)
2020   Беларусь Рух (Брэст) 16 (5)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 15 (1)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 13 (3)
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (2)
2023 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (2)
2024— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1).

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкім клубам, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам з Мінскага раёна[7].

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[9]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў на замену, з лета 2023 года перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[10] і перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль Дняпро Беларусь 4 1
2018 (2) дубль Дынама (Брэст) Беларусь 6 4
2019 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 3 0
2020 Д1 Рух Беларусь 16 5
2021 Д1 Рух Беларусь 15 1
2022 Д1 Іслач Беларусь 27 5
2023 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 12 2
  1. Oleg Nikiforenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://rukh.by/item/758-oleg-nikiforenko-igrok-rukha
  3. а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Oleg-Nikiforenko-600&season=2023MEN
  4. Никифоренко - пятый футболист брестского "Динамо", арендованный "Рухом" (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 19 студзеня 2023.
  5. "Рух" подписал Никифоренко по схеме 1+1 (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 19 студзеня 2023.
  6. Никифоренко проведет первую половину сезона-2022 в "Ислочи" (руск.). football.by (16 сакавіка 2022). Праверана 19 студзеня 2023.
  7. Никифоренко подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (16 ліпеня 2022). Праверана 19 студзеня 2023.
  8. Футбол. Чемпионат Беларуси. Олег Никифоренко покинул "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023. Праверана 4 студзеня 2023.
  9. Футбол. Олег Никифоренко подписал контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2023. Праверана 19 студзеня 2023.
  10. Минское "Динамо" рассталось с полузащитником Никифоренко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
  11. Олег Никифоренко сменил столичное "Динамо" на БАТЭ (руск.). football.by (18 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.