Перайсці да зместу

Алена Мікалаеўна Краткова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Мікалаеўна Краткова
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
12 кастрычніка 2016 — 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 10 жніўня 1973(1973-08-10) (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (2006)
Навуковае званне
Месца працы

Алена Мікалаеўна Краткова (нар. 10 жніўня 1973, в. Карвелі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-фтызіятр, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (2006).

Скончыла ў 1991 годзе Слонімскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці «сястрынская справа», у 1997 годзе Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбна-прафілактычная справа», Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

Працавала ўрачом-стажорам па тэрапіі тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 2 г. Гродна, участковым урачом-фтызіятрам, выконваючым абавязкі намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, галоўным урачом Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Фтызіятрыя». З 2009 года галоўны ўрач Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.

У 2016—2019 гадах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

21 верасня 2020 года прызначана на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].

6 снежня 2021 года прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2]

У 2024 годзе была прызначаная дырэктарам РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі[3].

Зноскі