Алесь Гібок-Гібкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Гібок-Гібкоўскі
Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі
Псеўданімы Алесь Гібок-Гібкоўскі, Алесь Сямёнаў, Алесь Ліхавец, Алесь Комсіч
Дата нараджэння 1 лютага 1952
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэіст, журналіст, паэт, пісьменнік, перакладчык, бард
Мова твораў беларуская, руская
Дэбют вершы, «Чырвоная змена» 1991 г
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Алесь Гібок-Гібкоўскі, псеўданімы: Алесь Сямёнаў, Алесь Ліхавец, Алесь Комсіч, сапр. Аляксандар Сямёнавіч Гібкоўскі (нар. 1 лютага 1952, Рупейкі, Ваўкавыскі раён) — беларускі журналіст, пісьменнік, паэт, эсэіст, перакладчык, бард.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна. У 1971 г. скончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1995 г. — з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі. З 1974 па 1990 г. працаваў інжынэрам, канструктарам у канструктарскіх бюро г. Мінска. З 1990 г. — настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 160 г. Мінска Архівавана 12 мая 2021.. З 1993 г. — рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Роднае слова». У 1996—2005 гг. — рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь». З 1997 па 1999 г. адначасова працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». У 2005—2007 гг. — рэдактар аддзела часопіса «HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ». Першы загадчык музея-дачы Васіля Быкава (філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), які быў адчынены ў чэрвені 2014 г.[1]

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 г.[2], Беларускага саюза журналістаў з 1999 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя творы (вершы, крытычныя артыкулы) былі апублікаваныя ў газеце «Чырвоная змена» ў 1991 г.

Друкаваўся ў штотыднёвіку «ЛіМ», газетах «Народная Воля», «Свабода», «Настаўніцкая газета», «Звязда», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Народная газета», часопісах «Роднае слова», «Беларусь», «Нёман», «Маладосць», «HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ» і іншых выданнях.

Аўтар зборнікаў вершаў «Насамрэч» (2001)[3], «Дакрануцца да неба» (2016)[4], кніг ўспамінаў «Прапаў без вестак» (2020)[5], "На стыку эпох" (2022)[6], філасофскага дзённіка «Навучыцца любіць» (2016)[7], кнігі казак «Дом каля возера» (2018).

Пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радары «Прыгоды Чыпаліны» (2010)[8].

Удзельнік праекта «Сто бардаў Свабоды» (2011)[9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» за лепшую публіцыстычную публікацыю года (1997).
  • Прэмія «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў (1999).
  • Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001).
  • Намінацыя на Нацыянальную літаратурную прэмію кнігі казак «Дом каля возера» (2018)[10].

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Расколіна ў нашым сэрцы // ЛіМ. — 1993. — 20 ліп. — С. 5.
  • Еще существует очаг… // Народная воля. — 1996. — Сакавік (№ 46). — С. 2.
  • Заложнікі вечнага бою // ЛіМ. — 1996. — 19 крас. — С. 5, 12.
  • Ці магчыма на Беларусі грамадзянскае прымірэнне? // Свабода. — 1996. — 16 жн. — С. 4.
  • Апавяданні М. Зарэцкага // Роднае слова. — 1996. — № 11. — С. 16—25., № 12 — С. 49—60; 1997. — № 2. — С. 22—34, № 5 — С. 31—37.
  • Анатомія ўлады // Беларусь. — 1997. — № 4–5. — С. 52—56., № 6 — С. 38—41.
  • Да якого берага плысці? // Звязда. — 1997. — 1 жн. — С. 2.
  • Галоўныя выпрабаванні… (інтэрв'ю. з П. Краўчанка) // Беларусь. — 1997. — № 10. — С. 38—41.
  • Анатомія кахання // Беларусь. — 1998. — № 5. — С. 20—23.
  • No pasaran? // Беларусь. — 1999. — № 5–6. — С. 6, 7.
  • Анатомія вайны // Беларусь. — 1999. — № 9. — С. 6—9., № 10. — С. 14—17.
  • Пад пуцінскім «парасонам» // Беларусь. — 2000. — № 6. — С. 14, 15.
  • Развітанне з тысячагоддзем // Беларусь. — 2000. — № 10. — С. 8—11., № 11–12. — С.18—21.; 2001. — № 1. — С. 18—21, 56.
  • Анатомія пакаленняў // Публіцысты : зборнік — Мінск, 2000. — С. 113—126.
  • Анатомія чалавека // Беларусь. — 2002. — № 2–3. — С. 12—17., № 4–6. — С. 14—18., № 7. — С. 12—14.
  • «Там наперадзе!» // Беларусь. — 2003. — № 2. — С. 8—11., № 3 — С. 9—12.
  • Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? // Дзеяслоў. — 2003. — № 5. — С. 177—188.[11]
  • Человек-победа // Horizons = Горизонты. — 2005. — № 2. — С. 100.
  • Утерянная корона // Horizons = Горизонты. — 2005. — № 4. — С. 78.
  • Избранник // Horizons = Горизонты. — 2006. — № 1. — С. 54.
  • Блакітныя вочы Беларусі = Blue eyes of Belarus // Horizons = Горизонты. — 2006. — № 2. — С. 4—14[12].
  • Недапісаная кніга Г. Таразевіча // Народная воля. — 2007. — 19, 20 ліп.
  • Сокровища Наполеона // Народная газета. — 2007. — 29 ліст. — Дадат : С. VII. — (Союзное вече, № 42(175)).
  • Раман з рэвалюцыяй // Дзеяслоў. — 2007. — № 6. — С. 250—265 [13].
  • Личный враг фюрера // Народная газета. — 2008. — 8 мая. — Дадат : С. III. — (Союзное вече, № 15).
  • Увидеть Париж… // Советская Белоруссия. — 2008. —5 сент. — С. 8, 9.
  • Маэстро Валентий // Советская Белоруссия. — 2008. — 19 сент. — С. 8, 9.
  • Человек перламутрового неба // Советская Белоруссия. — 2008. — 26 сент. — С. 8.
  • Шопен архитектурного пейзажа // Советская Белоруссия. — 2008. — 3 окт. — С. 8, 9.
  • Советник царя // Советская Белоруссия. — 2009. — 30 янв. — С. 9.
  • Достояние республики // Беларуская думка. — 2009. — № 5. — С. 114—118.
  • Проклятие чингизидов // Советская Белоруссия. — 2009. — 20 окт. — С. 6.
  • Рупейская альба // За мостом моего детства : эссе. — Минск, 2011. — С. 110—116.
  • Жорсткая спіраль… // Новы час. — 2011. — 24 чэрв. — Дадат : С. 14. — (Літаратурная Беларусь, № 6 (58)).
  • Жыццядайная сіла // Новы час. — 2012. — 29 чэрв. — Дадат : С. 22. — (Літаратурная Беларусь, № 6 /70)).
  • Зона разбурэння // Новы час. — 2012. — 25 кастр. — Дадат : С. 11. — (Літаратурная Беларусь, № 10 (74)).
  • Лідачка // Дзеяслоў. — 2018. — № 1 (92). — С. 174—185[14].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галубовіч, Л. Алесь Гібок-Гібкоўскі «Насамрэч» / Л. Галубовіч // ЛіМ. — 2007. — 9 ліст.
  • Мазур, Т. Ад наслання… / Т. Мазур // Наш час. — 2007. — 1 дек.
  • Рублевская, Л. Гомеры и лирники… / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия : СБ. Беларусь сегодня. — 2007. — 5 дек.
  • Гарбачоў, А. Затрыманыя імгненні кахання / Аляксандр Гарбачоў // ЛіМ. — 2008. — 21 сак. — С. 7.[15]
  • Калумб беларускай інтымнай лірыкі : зборнік «Насамрэч» Алеся Гібка-Гібкоўскага / Аляксандр Гарбачоў // Роднае слова. — 2008. ― № 7. ― С. 24―27.[16]
  • Горбачёв, А.Ю. Интимная лирика А. Гибка-Гибковского / А. Ю. Горбачев // Научные труды кафедры русской литературы БГУ / Белорусский государственный университет, филологический факультет. — Минск, 2009. ― Вып. 6. ― С. 78―87.[17]
  • Рублевская, Л. «Дом каля возера» / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия : СБ. Беларусь сегодня. — 2018. — 22 июня.
  • Алейчанка, Ю. Гісторыі нашых каханняў / Юлія Алейчанка // Полымя. ― 2018.―№ 10. ― С. 174―175.[18]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://bel.sputnik.by/culture/20150615/1015719285.html
  2. https://lit-bel.org/friends/g/Gbkosk-Alyaksandr-Syamionavch-2713/ Архівавана 29 ліпеня 2019.
  3. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000039974
  4. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001288318
  5. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001645371
  6. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001762928
  7. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001287856
  8. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001253016
  9. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000653650 Архівавана 12 мая 2021.
  10. http://litpremia.by/ru/book/155/ Архівавана 12 мая 2021.
  11. https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=6091
  12. https://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=325757&position=7
  13. http://kamunikat.org/download.php?item=11610-19.pdf&pubref=11610
  14. https://kamunikat.org/?pubid=58954
  15. https://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=536628&position=16
  16. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000208939
  17. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000416742
  18. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001509153