Алесь Траяноўскі
Алесь Траяноўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 2005 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Алесь Траяноўскі (22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 сакавіка 2005, Мінск, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і лесніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны з верас. 1942 па ліп. 1944 — партызан брыгады імя Чапаева, з ліп. 1944 — на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). У 1955—1962 — літсупрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 — літсупрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР (з 1990).
Памёр 18 сакавіка 2005 года ў плябані Чырвонага касцёла ў Мінску[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы у 1957 у перыядычным друку. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з 1960. Перакладае з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» 1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш.
Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траяноўскі Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Траяноўскі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі МДГАІ
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з кашубскай мовы
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі