Аляксандр (фільм)
«Аляксандр» (англ.: Alexander) — гістарычны фільм рэжысёра Олівера Стоўна пра жыццё і смерці палкаводца Аляксандра Македонскага. Карціна, знятая за рэкордны для Стоўна бюджэт (150 млн долараў), правалілася ў амерыканскім пракаце, атрымаўшы негатыўныя водгукі як крытыкаў, так і гледачоў. Зборы «Аляксандра» ў ЗША склалі 34 млн долараў. Нягледзячы на гэта, у астатніх краінах фільм прайшоў з адносным поспехам і зарабіў больш 130 млн долараў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Аляксандра распавядаецца састарэлым Пталамеем, які некалі быў яго паплечнікам і стаў царом Егіпта, і канцэнтруецца першым чынам на заваяванні Аляксандрам Персіі і Індыі. Падзеі адбываюцца на фоне асабістага жыцця вялікага палкаводца. Аляксандр, які стаў у 20 гадоў царом Македоніі, за 13 гадоў валадарання заваяваў большую частку вядомага ў той час цывілізаванага свету. Рэжысёр спрабуе асэнсаваць такі бліскучы поспех і лёс Аляксандра, якім захапляліся, як богам.
У фільме даволі падрабязна, хоць не з гістарычнай дакладнасцю, паказаны дзве бітвы: бітва пры Гаўгамелах з персідскім царом Дарыем і на рацэ Гідасп з індыйскім царом Порам.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Дадатковыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У грандыёзнай няўдачы фільма прынята вінаваціць даволі адкрыта паказаную Стоўнам бісексуальнасць (нават з вялікай увагай да мужчын) галоўнага героя, якая адапхнула большасць кінаглядачоў, якія чакалі ўбачыць гераічнага палкаводца і воіна ў цэнтры фільма. Бісексуальнасць Аляксандра не аспрэчваецца, але і не пацвярджаецца адназначна антычнымі аўтарамі (хоць вядома, напрыклад, што на пахаванні памерлага Гефестыёна Аляксандр патраціў 10000 талантаў, гэта значыць каля 240 тон — золата ці серабра; з іншага боку некаторыя звесткі маглі быць перабольшаны пазнейшымі гісторыкамі). Прычынай крытыкі, магчыма, стала не сама тэма гомасексуальных адносін у фільме, а залішняя канцэнтрацыя на іх. Так ці інакш фільм у значнай меры канцэнтруецца на адносінах цара з яго сябрам, якія б яны ні былі ў рэчаіснасці.
- Вэл Кілмер набраў для ролі бацькі Аляксандра, цара Філіпа II, больш 20 кілаграмаў вагі, а акрамя таго штодня цэлую гадзіну праводзіў у руках грымёраў, якія «старылі» яго і накладвалі шнар на твар. Грымёры імкнуліся зрабіць твар Кілмера падобным да гістарычнага аблічча Філіпа, якое вядома з яго выяў і рэканструкцыі чэрапа з так званага «склепа Філіпа».
- Анджэліна Джалі сыграла Алімпіяду, эксцэнтрычную маці Аляксандра, прытым што актрыса ўсяго на год старэй за Коліна Фарэла.
- Македонскую фалангу сыгралі салдаты мараканскай арміі.
- Перад выхадам карціны ў Грэцыі разгарэўся скандал з удзелам грэчаскай грамадскасці, якая заклікала байкатаваць фільм з-за таго, што ён прыніжае вобраз Аляксандра, паказваючы яго бісексуальнасць.
- Фільм намінаваўся ў 2004 годзе на 5 прэмій «Залатая маліна», але не «выйграў» ніводнай.
- З-за правалу «Аляксандра» быў замарожаны праект «Аляксандр Вялікі», які даўно распрацоўваецца рэжысёрам Базам Лурманам, галоўныя ролі ў якім павінны былі выканаць Ніколь Кідман і Леанарда Дзі Капрыё.
- Олівер Стоўн не супакоіўся на экраннай версіі і выпусціў яшчэ дзве: Alexander — Director’s Cut (2004) і Alexander Revisited — The Final Cut (2007). У Alexander Revisited сцэны размешчаны ў іншым парадку і дапоўнены раней выразанымі.
- У гутарцы перад вяселлем Філіпа, Алімпіяда ўгаворвае Аляксандра жаніцца і прапануе ў нявесты нейкую Кінану. Кінанай клікалі самую старэйшую дачку Філіпа.
- У фільме ні разу не ўзгадваецца, мабыць з меркаванняў паліткарэктнасці, мянушка Кліта - Чорны.
- Характэрна, што Аляксандру ў канцы фільма яго жонка паведамляе, што ў таго будзе сын. Як у 323 г.да н.э. яна змагла пазнаць пра пол дзіцяці? Хутчэй за ўсё гэта былі матчыны пачуцці, ці яна наўмысна схлусіла Аляксандру.
Зноскі
- ↑ Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=alexander.htm
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=59561&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ а б в г д http://www.metacritic.com/movie/alexander Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://www.moviemistakes.com/film4636/factual Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0346491/ Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б https://www.siamzone.com/movie/m/2065 Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб http://www.imdb.com/title/tt0346491/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д http://mojtv.hr/film/1238/aleksandar-veliki.aspx Праверана 28 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Аляксандр» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)