У XV ст. ад наўгародцаў празваны Храбрым, у XVI ст. — Неўскім. Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 года, кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой як дабраверны. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-ваяром.
З роду Рурыкавічаў. Сын пераяслаўскага князя Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведаў у бітве на Няве 15 ліпеня 1240 года, але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясной 1241 года ўзяў і разбурыў крэпасць Капор'е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 годзе разбіў немцаў на лёдзе Чудскога возера. У 1245 годзе адбіў некалькі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 годзе адбіў напад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 годзе здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, пяць разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.
Загадам расійскага імператара Пятра I, у 1724 годзе рэшткі Аляксандра Яраславіча перанесены з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўру), дзе захоўваюцца да цяперашняга часу.
Князь Александр Невский и его эпоха: Исслед. и материалы. — СПб., 1995;
Пашуто В. Т. Александр Невский. М.; Екатеринбург, 1995.
Раздорский А. И. Александр Невский, кн. (1220 или 1221—1263) // Санкт-Петербург: Энциклопедия. 2-е изд., испр. и доп. — СПб: ООО «Бизнес-пресса»; М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2006. 1024 с.: ил. — ISBN 5-8110-0107-X