Аляксандр Паўлавіч Амельянюк
Аляксандр Паўлавіч Амельянюк | |
---|---|
Нараджэнне |
6 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 6 сакавіка 1964, Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1].
Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання ад Пінскай гарадской акругі № 14. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[4]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала Швейцарыя[5].
У 2023 годзе Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Амельянюка і старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Амельянюк Аляксандр Паўлавіч
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Гайдукевіч і Гусачэнка застануцца пад санкцыямі і заплацяць грошы Еўрасаюзу . Новы Час (31 мая 2023).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Суддзі Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання