Перайсці да зместу

Аляксандр Яраславіч Неўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Яраславіч Неўскі
вялікі князь кіеўскі[d]
1249 — 1263
Папярэднік Андрэй Яраславіч[d]
Пераемнік Яраслаў Яраславіч
князь наўгародскі
1228 — 1229
Папярэднік Яраслаў Усеваладавіч
Пераемнік Міхаіл Усеваладавіч[d]
князь наўгародскі
1236 — 1240
Папярэднік Яраслаў Усеваладавіч
Пераемнік Андрэй Яраславіч[d]
князь наўгародскі
1241 — 1252
Папярэднік Андрэй Яраславіч[d]
Пераемнік Васіль Аляксандравіч[d]
князь наўгародскі
1257 — 1259
Папярэднік Васіль Аляксандравіч[d]
Пераемнік Дзмітрый Аляксандравіч[d]
князь пераяслаўскі[d]
1246 — 1263

Нараджэнне 13 мая 1220
Смерць 14 лістапада 1263 (43 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы і Юр’евічы[d]
Бацька Яраслаў Усеваладавіч
Маці Феадосія Мсціслаўна[d]
Жонка Аляксандра Брачыслаўна[d][1][2]
Дзеці Дзмітрый Аляксандравіч[d], Андрэй Аляксандравіч[d], Даніл Аляксандравіч і Васіль Аляксандравіч[d]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Яраславіч (30 мая 1220, Пераяслаў-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародскі (1236—1240, 1241—1251), цвярскі (1247—1252), вялікі князь кіеўскі (1249—1263), уладзімірскі (1252—1263). Прылічаны да святых Рускай праваслаўнай царквой.

У XV ст. ад наўгародцаў празваны Храбрым, у XVI ст. — Неўскім. Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 года, кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой як дабраверны. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-ваяром.

З роду Рурыкавічаў. Сын пераяслаўскага князя Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведаў у бітве на Няве 15 ліпеня 1240 года, але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясной 1241 года ўзяў і разбурыў крэпасць Капор'е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 годзе разбіў немцаў на лёдзе Чудскога возера. У 1245 годзе адбіў некалькі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 годзе адбіў напад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 годзе здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, пяць разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.

Пасмяротная плашчаніца Аляксандра Неўскага, вырабленая ў 1670—1680 гадах у Строганаўскіх майстэрнях Сольвычагодска (цяпер Архангельская вобласць). Адна з найстаражытнейшых выяў князя, якая захавалася да цяперашняга часу. Да 1723 года плашчаніца захоўвалася ва Уладзіміры.

Загадам расійскага імператара Пятра I, у 1724 годзе рэшткі Аляксандра Яраславіча перанесены з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўру), дзе захоўваюцца да цяперашняга часу.

Зноскі

  • Князь Александр Невский и его эпоха: Исслед. и материалы. — СПб., 1995;
  • Пашуто В. Т. Александр Невский. М.; Екатеринбург, 1995.
  • Раздорский А. И. Александр Невский, кн. (1220 или 1221—1263) // Санкт-Петербург: Энциклопедия. 2-е изд., испр. и доп. — СПб: ООО «Бизнес-пресса»; М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2006. 1024 с.: ил. — ISBN 5-8110-0107-X