Аляксей Аляксандравіч Волкаў
Аляксей Аляксандравіч Волкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 верасня 1973 (51 год) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Аляксе́й Алякса́ндравіч Во́лкаў (нар. 7 верасня 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь , генерал-маёр юстыцыі (2015).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
З 1 студзеня 2012 года па 23 ліпеня 2013 года працаваў начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску.
23 ліпеня 2013 года прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].
9 кастрычніка 2020 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За бездакорную службу» III ступені (2013)[3]
- медаль «За бездакорную службу» II ступені
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2018)[4]
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2020 года Волкаў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[5]. 6 лістапада 2020 года Волкава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як першы намеснік старшыні Следчага камітэта нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам пасля прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[7].
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 снежня — і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 6 лістапада Волкаў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[10] і Канады[11].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2013 года № 322 «О назначении А. А. Волкова» Архівавана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2013 года № 255 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2018 года № 365 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі . Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Belarus sanctions (англ.). Урад Канады (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Юрысты Беларусі
- Пракуроры Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС