Алімпія Свяневіч
Алімпія Свяневіч | |
---|---|
польск.: Olimpia Swianiewiczowa (Zambrzycka) | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1974 (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, Польшча, ПНР, Канада |
Бацька | Юзаф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861-1948) |
Маці | Зоф’я Замбжыцкая з роду Віткоўскіх герба «Навіна» (1870-?) |
Муж | Станіслаў Свяневіч |
Дзеці | Марыя Нагенць, Вітальд Свяневіч, Ежы Свяневіч, Бернадэта Свяневіч-Шчаглоўская |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фалькларыстка, этнографка, географка, мовазнаўца, гістарычка літаратуры |
Жанр | фальклор |
Алімпія Свяневіч (польск.: Olimpia Swianiewiczowa, літ.: Olimpija Svianievičiova; у дзявоцтве Алімпія Замбжыцкая; 1 снежня 1902, Гомель[1], Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Беларусь — 15 чэрвеня 1974, Галіфакс, Канада) — польска-беларуская фалькларыстка, этнографка, географка, геалагіня, геамарфалагіня, мовазнаўца, гістарычка літаратуры, настаўніца, педагогіца, даследніца творчасці Адама Міцкевіча.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Алімпія Свяневіч паходзіла са знакамітага роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі сённяшняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка, менавіта ў Замбжыцкіх арандаваў зямлю Дамінік Луцэвіч, бацька Янкі Купалы. З роду Замбжыцкіх паходзіў, напрыклад, Станіслаў Замбржыцкі (1823—1907) — беларускі краязнавец, фалькларыст, пісьменнік. Паколькі быў інвалідам, здаваў свой фальварак у арэнду. Замбржыцкі захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[2]. Станіслаў Замбржыцкі ажаніўся з Алімпіяй Чакатоўскай[3], якія і прыходзіліся Алімпіі Свяневіч роднымі дзедам і бабуляй[4].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячыя гады
[правіць | правіць зыходнік]Алімпія нарадзілася 1 снежня 1902 года ў шляхецкай сям’і Юзафа Замбжыцкага і Зоф’і Замбжыцкай (у дзявоцтве Віткоўскай). Бацька Алімпіі працаваў машыністам, але пасля арышту расійскімі ўладамі страціў магчымасць там працаваць. У сям’і апроч Алімпіі было яшчэ трое дзяцей, бацькі Алімпіі, як і ў шматлікіх тагачасных шляхецкіх сем’ях, культывавалі памяць аб Студзеньскім паўстанні. Маці Алімпіі арганізвала нават грэпсовую пошту для зняволеных паўстанцаў, пра што потым узгадываў ва ўспамінах Апалінарый Свентаржэцкі[5]. Некаторы час Алімпія пад жыла Мінскам. У 1906 г. бацька Алімпіі атрымаў радавы маёнтак Вязынку ў спадчыну, пасля чаго сям’я пераехала туды, дзе Алімпія правяла дзіцячыя гады[7]. Сям’я Алімпіі не была надта заможнай, таму дзецям прыходзілася дапамагаць бацькам займацца гаспадаркай маёнтку.
Юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]З 1919 года Алімпія добраахвотна служыла ў Войску Польскім у якасці кур’еркі, такім чынам прымала ўдзел у польска-савецкай вайне. Пасля вайны скончыла ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні па спецыяльнасці геаграфія, геалогія. У 1926 г. папралася шлюбам з эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, выхоўвала чатырох дзяцей. З 1928 года працавала настаўніцай геаграфіі. У 1936—1941 годзе была настаўніцай геаграфіі ў віленскай гімназіі сясцёр бенедыктак, зачыненага савецкімі ўладамі ў 1946 годзе.
Навуковая дзейнасць у галіне геамарфалогіі
[правіць | правіць зыходнік]Першы досвед геалогіі атрымала працуючы асістэнткай Мечыслава Ліманоўскага ў галіне геамарфалогіі. Удзельнічала ў даследаванні Віліі і тэрасаў даліны ракі Вака[8]. Разам з вядомай этналагіняй Цэзарыяй Бадуэн дэ Куртэнэ [9] апісала тэрасы Віліі ў ваколіцах Вільні[10].
Навуковая дзейнасць у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]У 1920—1930-я гады Алімпія Свяневіч у ваколіцах Вязынкі пачала займацца збіраннем народных песняў, арганізоўвала ў Маладзечне, Радашковічах, Вільні выстаўкі беларускіх тканін і нацыянальнага адзення, адначасова з тым даследавала творчасць Адама Міцкевіча.
Ваенныя годы
[правіць | правіць зыходнік]Ваенныя гады і першы год пасля заканчэння вайны яна правяла ў Вязынцы і Вільне, у разлуцы з мужам, які ў апошні момант быў выратаваны ад расстрэлу ў Катыні, пасля чаго быў вязнем Лубянкі і гулагаў (савецкія ўлады спадзяваўся выкарыстаць яго веды ў галіне нямецкай эканомікі), а потым не паспеў далучыцца да арміі Андэрса і ў рэшце, пасля працяглага знаходжання ў Тэгеране і Іерусаліме, застаўся ў Вялікабрытаніі.
Пасляваенныя годы
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе Алімпія Свяневіч разам з чатырма дзецьмі змагла рэпатрыіравацца ў Польшчу і пасялілася ў Тчэве дзе выкладала геаграфію і біялогію ў мясцовай адміністрацыйна-гандлёвай сярэдняй школе[11]. У Тчэве даследніца зацікавілася фальклорам кашубаў, даследавала дзейнасць стваральніка кашубскай граматыкі і першага кашубскага пісьменніка Фларыяна Цэйновы , вядомага як «Будзіцель кашубаў».
Дзякуючы частым скажэнням прозвішча яна пазбегла рэпрэсій, звязаных з дзейнасцю мужа, які раскрыўшы на Захадзе праўду пра Катынскае злачынства. Будучы шматгадовым сябрам Польскага эскурсійнага таварыства, яна стала ініцыятарам дзейнасці ў гэтай установе Эскурсійнага клуба школьнай моладзі (у далейшым пад эгідай Польскага турыстычна-эскурсійнага таварыства). У 1957 годзе яна пакінула краіну і далучылася да мужа ў Інданезіі.
З 1963 года разам з мужам жыла ў Паўночнай Амерыцы. Спачатку пасяліліся ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў невялікім горадзе Нотр-Дам , у штаце Індыяна, дзе ў 1967 годзе падчас Шасцідзённай вайны разам з мужам падпісала ліст «Салідарнасці з Ізраілем», падрыхтаваны Юзафам Чапскім. Потым пераехалі ў Канаду, пасяліліся каля горада Галіфакс, у правінцыі Новая Шатландыя. Памерла 15 чэрвеня 1974 года каля Галіфакса, дзе і былі пахаваны разам з мужам.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Была замужам за эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, у шлюбе мела чатырох дзяцей: Марыя Нагенць[12], Вітальд Свяневіч, Ежы Свяневіч, Бернадэта Свяневіч-Шчаглоўская[13]. Унук Алімпіі Павел Свяневіч стаў вядомым у Польшчы эканамістам і географам, нейкі час займаў пасады дарадцы прэзідэнта Польшчы.
Даследаванне творчасці Адама Міцкевіча
[правіць | правіць зыходнік]Прадметам асаблівай цікавасці Алімпіі Свяневіч у эміграцыі стаў фальклор і ў асаблівасці тэма выкарыстання беларускага фальклору ў творчасці Адама Міцкевіча. У сакавіку 1971 г. яна выступіла ў «Польскім Навуковым Таварыстве» ў эміграцыі ў Лондане з дакладам "Інтэрпрэтацыя «Дзядоў Міцкевіча на аснове беларускага фальклору» (які быў адданы ў друк у «Штогоднікам Польскага Навукова Таварыства на эміграцыі » том 21, 1970/1971)[14]. Больш шырокая праца на гэту тэму, першапачаткова прадстаўленая для публікацыі ў парыжскай «Культуры», засталася ў машынапісе.
Увогуле пачатак даследавання творчасці Адама Міцкевіча паходзіць яшчэ з універсітэцкіх часоў Алімпіі Свяневіч, якая мела вельмі добрую этнаграфічную майстэрню ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. На цікавасць да этнаграфіі паўплывалі яе настаўнікі ў гэта галіне Цэзарыя Бадуэн дэ Куртэнэ Эрэнкройц Янджэевіч і знакаміты даследчык Палесся Казімір Машынскі.
Алімпію цікавілі вытокі беларускага свята Дзяды. Дзеля гэта даследавала народны фальклор у вёсцы Сяледчыкі[15]. Падчас этнаграфічных даследаванняў Алімпіі Свяневіч узнікла навуковая спрэчка з вядомым прафесарам Станіславам Піганям , які таксама даследаваў Дзяды, толькі каля Каўнас і Вільні, але сцвярджаў, што Дзяды паходзяць ад веснавога абраду — Радаўніцы, якое нібыта прыйшло з праваслаўем. Алімпія Свяневіч насуперак Станіславу Піганю даказвала, што Дзяды маюць паганскія, дахрысціянскія карані. У Польскім навуковым таварыстве на эміграцыі яна апублікавала на гэту тры артыкулы: «Пахаванне, памінкі і Дзяды ў вёсцы Сяледчыкі», «Беларускія Дзяды» і «Інтэрпрэтацыя Дзядоў Міцкевіча паводле беларускага фальклору». У 2018 годзе дзякуючы Торуньскаму этнаграфічнаму музею імя Марыі Знамяроўская-Пруферава і даследніцы Гражыны Харытанюк-Міхей, якая напісала прадмову да выдання, нарэшце выйшла манаграфія Алімпіі Свяневіч «Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie skarbca kultury białoruskiej».
Алімпія Свяневіч таксама рыхтавала дысертацыю пра постаць Макрыны Мечыслаўскай, але так і не змагла яе скончыць.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Olimpia Swianiewiczowa. Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie folkloru Rocznik Polskiego Towarzystwa Naukowego na Obczyźnie. — 1972. — T. XXI. — S. 1-12.
- Olimpia Swianiewiczowa,. Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie skarbca kultury białoruskiej. — Toruń: Muzeum Etnograficzne im. Marii Znamierowskiej-Prüfferowej w Toruniu, 2018. — 156 с. — ISBN 8361891218, 9788361891215.
- Stanisław Apolinary Zambrzycki,. Wiersze, z komentarzem Olimpii Swianiewiczowej, redaktorzy Maria Swianiewicz-Nagięć. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza "Rewasz", 2022. — 294 с. — ISBN 978-83-8122-061-3.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197—202.
- Grażyna Charytoniuk-Michiej, Obrzęd dziadów w dokumentach i cyklu Mickiewicza, Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy (SOW). Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, Warszawa 2011, ss. 298
- (N. Taylor, Prawzór "Dziadów" Mickiewiczowskich w nowym świetle (na podstawie badań Olimpii Swianiewiczowej), w: Wilno i ziemia Mickiewiczowskiej pamięci, t. 2: W kręgu literatury i sztuki, pod. red. E. Feliksiak, E. Sidoruk, Białystok 2000
- Stanisław Swianiewicz (1899—1997) : ekonomista, sowietolog, historyk / pod. red. Benona Gazińskiego. Olsztyn : Instytut Nauk Politycznych Uniwersytetu Warmińsko-Mazurskiego, 2010.
- Jerzy Starnawski, Olimpia Swianiewiczowa, w: Słownik badaczy literatury polskiej, tom IV (redaktor Jerzy Starnawski), Wydawnictwo Uniwersytetu Łódzkiego, Łódź 2001, s. 328 (там м.ін. дапушчана памылка ў дзявочым прозвьшчы Zembrzyska і назве роднага маёнтку Wiazynia)
- Gaigalas, A., 2003. Geologija Stepono Batoro universitete (1919—1939). «Geologija Vilniaus universitete, Tarptautinės konferencijos medžiaga». Vilniaus universiteto leidykla, Vilnius,43-70.
Зноскі
- ↑ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 198.
- ↑ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.
- ↑ Алімпія Чакатоўская прыходзілася хроснай маці Янку Купалу.
- ↑ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
- ↑ Kowalewska Zofja. Ze wspomnień wygnańca z roku 1863. — Wilno: Księgarnia Józefa Zawadzkiego, 1911. — С. 216. — 262 с.
- ↑ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 201.
- ↑ Невядома ці была Алімпія Свяневіч асабіста знаёмая з Янкам Купалам праз тое, што сям'я Луцэвічаў пакінула Вязынку да пераезду бацькоў Алімпіі, але вядома, што Алімпія сябравала з жонкай Купалы Уладзіславай Луцэвіч[6].
- ↑ Swianiewiczowa, O., 1938. «Proneries terasės Vokės slėnyje» (vertė B. Tijūnaitytė), Kosmos, t. XIX, 143—147.
- ↑ Цэзарыя была дачкой вядомага польскага мовазнаўцы Яна Нечыслаў Бадуэн дэ Куртэнэ , які акрамя навуковай дзейнасці быў знакаміты нетыповымі для таго часу ідэямі фемінізму, экалагізму, пацыфізму
- ↑ Swianiewiczowa, O., Baudoin de Courtenay, K., 1929. «Terasy Wilii w obrębie miasta Wilna», Pamiętnik zjazdu Słowianskich Geografow i Etnografow w Polsce w roku 1927, t. I, Kraków, 223—224.
- ↑ У Тчэве Алімпія разам з чатырма дзецьмі апынулася без падтрымкі, атрымлівала дапамогу ў выглядзе адзення, якое выдала амерыканская арганізацыя UNRRA. Пасля прыезду яна была здзіўлена тым, што ў Памор’і генерала Юзафа Галлера, якога лічылі адным з вызваліцеляў заходніх земляў, шанавалі больш, чым Юзафа Пілсудскага, які больш імкнуўся далучыць тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
- ↑ Стала вядомай біялагіняй.
- ↑ Займалася ў тым ліку біяграфічнымі даследаваннямі сваіх бацькоў, таксама памяццю аб ахвярах Катынскага расстрэлу. Апісвала сваю маці, як асобу рэлігійную і разважлівую.
- ↑ Olimpia Swianiewiczowa. Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie folkloru Rocznik Polskiego Towarzystwa Naukowego na Obczyźnie. — 1972. — T. XXI. — S. 1-12.
- ↑ У 1972 годзе Сяледчыкі і іншыя навакольныя населеныя пункты былі аб’яднаны з Вязынай у адну вёску, на сённяшні момант аб былой вёсцы нагадвае вуліца “Сяледчыкі” ў Вязынцы на месцы былой вёскі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Новай Шатландыі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Галіфаксе
- Пісьменнікі Беларусі
- Фалькларысты Польшчы
- Краязнаўцы Беларусі
- Краязнаўцы Польшчы
- Фалькларысты Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Географы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Педагогі Польшчы