Амхавая 2
Вёска
Амхавая 2
|
Амхава́я 2[1] (трансліт.: Amchavaja 2, руск.: Амховая 2) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў—Слаўгарад, якая праходзіць побач з вёскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1858 годзе — вёска (51 рэвізская душа) у Чавускім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Меўся шынок.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 20 жніўня 1924 года ў Лупалаўскім, з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Магілёўскі» (цэнтр — в. Амхавая 1).
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з захаду кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Забудавана двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- 1990 — 35 гаспадарак, 71 жыхар.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 16 гаспадарак, 21 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Амхавая 2 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх