Амхавая 1
Вёска
Амхавая 1
|
Амхава́я 1[1] (трансліт.: Amchavaja 1, руск.: Амховая 1) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў—Слаўгарад, якая праходзіць побач з вёскай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло Мхова ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі і Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, 12 гаспадарак, дзяржаўная ўласнасць. У 1742 годзе мелася карчма.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе сяло Мховая ў Чавускім павеце, дзяржаўная ўласнасць. У 1858 годзе 51 рэвізская душа, меўся шынок. Паводле перапісу 1897 года ў Галянёўскай воласці Чавускага павета, меўся хлебазапасны магазін. Непадалёку быў заезны дом Амховая.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У 1911 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
На базе земскай створана працоўная школа І-й ступені, для якой у 1923 годзе было выдзелена нацыяналізаванае памяшканне. У 1925 годзе ў школе навучалася 50 дзяцей з в. Амхавая I, хутароў Амхавыя Галяні і Нядашава. У 1926 годзе хутары. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый». Пачатковая школа была ператворана ў 7-гадовую, у якой у 1936 годзе навучалася 337 дзяцей, мелася бібліятэка. У 1938 годзе школа стала 10-класнай.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне вёскі загінулі 23 савецкія воіны, якія пахаваны ў брацкай магіле на вясковых могілках.
1 снежня 1950 года калгас увайшоў у склад саўгаса «Магілёўскі», а вёска стала яго цэнтр, сядзібай. У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Магілёўскі». У вёсцы размяшчаліся вытворчая брыгада, 2 фермы буйной рагатай жывёлы, цэх механізацыі, працавалі майстэрні, ветэрынарная аптэка, міжгаспадарчае прадпрыемства, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 8-гадовая школа, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад-яслі, грамадская лазня.
У 2007 годзе дзейнічалі пачатковая школа, аддзяленне сувязі, клуб, 2 магазіны.
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1985 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з захаду паралельных прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, іх перпендыкулярна перасякаюць 2 кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры ўзведзены мураваныя двухпавярховыя 8 і 12-кватэрныя дамы, а таксама мураваныя аднапавярховыя аднакватэрныя дамы. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры сярод жылой забудовы. Вытворчы сектар — на поўдзень, па другі бок шашы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XVIII стагоддзе:
- 1785 — 17 двароў, 117 жыхароў.
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 36 двароў, 240 жыхароў, у заезным доме — 1 двор, З жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 120 гаспадарак, 358 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Амхавая 1 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх