Анастасія Яраполкаўна
Анастасія Яраполкаўна | |
---|---|
Нараджэнне | 1074 |
Смерць |
3 студзеня 1158[1] |
Месца пахавання | |
Бацька | Яраполк Ізяславіч[1][2] |
Маці | Кунігунда фор Арламюндэ[d][2] |
Муж | Глеб Усяславіч[1] |
Дзеці | Расціслаў Глебавіч, Валадар Глебавіч і Усевалад Глебавіч[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасія[3] Яраполкаўна (1074 — 3 студзеня 1158[4]) — княгіня менская, дачка князя валынскага Яраполка Ізяславіча і Кунігунды фон Арламюндскай, жонка менскага князя Глеба Усяславіча.
Згадкі
[правіць | правіць зыходнік]У летапісах Анастасія згадваецца ўсяго раз, у год сваёй смерці. Гэта згадка цікава перш за ўсё з пункту гледжання гісторыі царквы[5][6]. Пад 1158 годам летапісец паказаў, што 3 студзеня на 84 годзе жыцця ў 2 гадзіны ночы памерла Яраполкаўна, удава князя Глеба, перажыўшы свайго мужа на 40 гадоў, пахавана 4-га чысла ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра побач з ракой св. Феадосія Пячэрскага разам з мужам[7]. Яна завяшчала 5 вёсак з чэлядзю і наогул усю сваю маёмасць манастыру[8].
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Час, калі быў заключаны шлюб паміж Анастасіяй і Глебам Усяславічам, дакладна невядома, але яго можна разлічыць. Вядома, што пасля забойства Яраполка ў 1086 годзе Кунігунда з’ехала ў Германію, забраўшы з сабой малодшую дачку, дзе тая выйшла замуж[4]. Анастасія ж засталася на Русі, верагодна таму, што ўжо была на апецы мужа ці, па меншай меры, была пасватана. У той час замуж выдавалі з 12 гадоў, што дазваляе азначыць 1086 год як прыкладны час вяселля[9]. Але, часам шлюба адзначаюць пачатак 1090-х гадоў. Л. В. Аляксееў лічыў, што Анастасія была пасватана за Глеба ў пачатку 1073, што паслужыла падставай для канфлікту паміж Ізяславам Яраславічам і яго малодшымі братамі, але ў 1073 годзе Анастасія яшчэ не нарадзілася[10].
Сыны:
- Расціслаў (пам. каля 1165), князь Менскі 1146—1151, 1159—1165(?), князь Полацкі 1151—1159
- Валадар (пам. пасля 1167), князь Гарадцоўскі 1146—1167(?), князь Менскі 1151—1159, 1165(?)—1167, князь полацкі 1167
- Усевалад (пам. 1159/1162), князь Ізяслаўскі 1151—1159, князь Стрэжэўскі 1159—да 1162
- Ізяслаў (пам. 1134)
Гісторык А. В. Назарэнка сумняваўся, што Расціслаў быў сынам Глеба ад Анастасіі, мяркуючы, што ён мог быць сынам ад невядомага першага шлюбу[9]. Прычынай для сумневу паслужыла тое, што ў такім выпадку Расціслаў ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой, што не дазвалялася царквой, але часам здаралася. Але, паходжанне жонкі Расціслава не ўстаноўлена адназначна, так што Расціслаў цалкам можа быць сынам Анастасіі[11].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Кіева-Пячэрскай лаўры доўга жыла памяць аб Глебе і Анастасіі. Саборны манах Кіеўскага Пячэрскага манастыра Афанасій Кальнафойскі ў сваім творы «Тэратургіма», напісаным у 1638 годзе, сярод эпітафій фундатарам Лаўры прыводзіць і эпітафію Глебу Усяславічу і яго жонцы з вершаваным прысвячэннем. А аўтар Кіеўскага Сінопсісу верагодна нават рабіў адшуканні, каб высветліць імя княгіні (у эпітафіі яно не згадваецца).
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия — Киев: 1896. — С. 76. — 260 с.
- ↑ а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ У летапісах яе імя не называецца. Яе імя вядома толькі па позняй крыніцы — Кіеўскаму сінопсісу, але ў дадзеным выпадку толькі можна спадзявацца, што аўтар сінопсіса, які працаваў у Кіева-Пячэрскам манастыры, імя адзначыў дакладна.
- ↑ а б Назаренко А.В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. — С. 526-527.
- ↑ Макарий (Булгаков). История Русской Церкви. — М., 1995. — С. 469.
- ↑ Голубинский Е.Е. История русской церкви. — М., 1881. — Т. 1. — С. 597.
- ↑ ПСРЛ. — СПб, 1908. — Т. Том 2. Ипатьевская летопись. — С. 492-493.
- ↑ Там же указаны дарения монастырю сделанные её отцом и мужем — Ярополк пожертвовал несколько волостей и все свои личные владения, Глеб пожертвовал 600 гривен серебра и 50 гривен золота при жизни и 100 гривен серебра и 50 гривен золота по завещанию.
- ↑ а б Назаренко А.В. Древняя Русь и Славяне. — М., 2007. — С. 153-154.
- ↑ Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. К уточнению семантики древнерусского «свататися» / «сватитися» и «сват(ь)ство» // Die Welt der Slaven. Internationale Halbjahresschrift für Slavistik. — 2013. — Т. LVIII. — С. 321.
- ↑ Литвина А.Ф., Успенский Ф.Б. Внутридинастические браки между троюродными братьями и сестрами в домонгольской Руси // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2012. — № 3(49). — С. 66.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
- Артамонов Ю.А. Князья полоцкие — «великие милосники великой лавры Печерской» // Ad fontem : сб. ст. в честь Сергея Михайловича Каштанова. — М.: Наука, 2005.
- Древняя Русь в свете зарубежных источников / под ред. Т.Н. Джаксон, И.Г. Коноваловой. — М.: Университет Дмитрия Пожарского, 2010. — Т. Том IV. Западноевропейские источники./ под ред. А.В. Назаренко.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Глеб Усяславіч / / Праваслаўная энцыклапедыяАрхівавана 8 жніўня 2014.
- Афанасій Кальнафойскі. ТэратургімаАрхівавана 2 ліпеня 2014.