Гарадцоўскае княства
Гарадцоўскае або Гарадзенскае княства — удзельнае княства ў складзе Полацкай зямлі, з цэнтрам у горадзе Гарадзец. У крыніцах стольны горад таксама згадваецца як «Горад» і «Гародна», аднак гэта не той жа горад, што Гродна (гл. Гарадзенскае княства). «Трубы трубяць городеньскии», піша аўтар «Слова пра паход Ігараў», услед за гібеллю Ізяслава Васількавіча, які быў «притрепан літоўскія мячы».
Імаверна, першапачаткова тэрыторыя княства ўваходзіла ў склад Менскага або Ізяслаўскага княства. У 1159 годзе друцкі князь Рагвалод Барысавіч авалодаў Полацкам, выгнаўшы адтуль Расціслава Глебавіча. Пасля гэтага Рагвалод паспрабаваў падпарадкаваць сабе іншыя полацкія землі. Найбольшая супраціў яму аказаў брат Расціслава, Валадар Глебавіч, які ўмацаваўся ў 1159 годзе у Гарадцы. У 1162 годзе Рагвалод аблажыў Гарадзец, аднак, паводле Іпацьеўскага летапісу, Валадар ноччу з дапамогай літоўцаў распачаў вылазку з горада і разбіў войска Рагвалода, які збег у Слуцк, а адтуль у Друцк. Пасля смерці брата ў 1165 годзе Валадар змяніў яго ў Менску.
Дакладная лакалізацыя княства невядомая. Данілевіч змяшчае яго ў паўночна-заходняй частцы Полацкай зямлі, на мяжы з Літвой[1]. Аляксееў атаясамліваў Гарадзец альбо з сучаснай Гарадзеяй (на паўночны захад ад Нясвіжа), альбо з гарадзішча на поўнач ад Баранавічаў[2].
Гарадцоўскія князі[правіць | правіць зыходнік]
- 1159 — каля 1165: Валадар Глебавіч (памёр пасля 1167), князь менскі ў 1151—1159 і 1165—1167, гарадзецкі ў 1159—1165, полацкі ў 1167
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков. — М: Наука, 1966. — 295 с.
- Войтович Л. Рюриковичі. Ізяславичі полоцькі // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
- Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. — Киев, 1896. — 731 с.
- Городец (Городно, Городен) // Энциклопедия "Слова о полку Игореве": В 5 томах / Рос. акад. наук.; Ин-т рус. лит. (Пушкин. дом); Ред. кол.: Л. А. Дмитриев, Д. С. Лихачев, С. А. Семячко, О. В. Творогов (отв. ред.). — СПб: Дмитрий Буланин, 1995. — Т. 2.