Андрэй Мікалаевіч Белазерскі
Андрэй Мікалаевіч Белазерскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) жніўня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1972 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяфізік, біяхімік, малекулярны біёлаг |
Навуковая сфера | біялогія, малекулярная біялогія[2] і біяхімія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1943) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Aleksandr Robertovič Kizelʹ[d] і Андрэй Васілевіч Благавешчанскі[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Андрэй Мікалаевіч Белазе́рскі[3] (руск.: Андрей Николаевич Белозерский; 29 жніўня 1905 — 31 снежня 1972) — вучоны ў галіне біяхіміі раслін, адзін з заснавальнікаў біяхіміі ў СССР, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1971—1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ташкенце. У 1927 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і застаўся ў аспірантуры пры кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. Адначасова з 1923 года працаваў лабарантам, у 1927—1930 гадах выкладаў на рабфаку ўніверсітэта[4].
У 1930 годзе па запрашэнню А. Р. Кізеля пераехаў у Маскву і пачаў працу ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам на наноў створанай кафедры біяхіміі раслін. З 1932 года дацэнт, з 1943 года прафесар гэтай кафедры. У 1960—1972 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі раслін, у 1963—1970 гадах загадчыка кафедры вірусалогіі, адначасова ў 1965—1972 гадах загадчык міжфакультэцкай лабараторыі малекульярнай біялогіі і біяарганічнай хіміі[5]. Адначасова ў 1937—1940 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР, у 1943—1946 гадах кансультантам Інстытута малярыі і медыцынскай паразіталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1947—1951 гадах кансультантам Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. З 1946 па 1960 год працаваў у Інстытуце біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР, у 1960—1970 гадах — старшы навуковы супрацоўнік[4].
Жыў у Маскве. Памёр 31 снежня 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках[4].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 200[6] навуковых прац па хіміі і біяхіміі бялкоў, хімічнаму складу і распаўсюджанню нуклеінавых кіслот у розных груп арганізмаў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вывучаў нуклеатыдны склад ДНК бактэрый, водарасцей, грыбоў, вышэйшых раслін і жывёл. Разам з А. С. Спірыным прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК.
Сярод апублікаваных прац:
- О метафосфатно-нуклеиновых комплексах дрожжей и о химической природе волютина. — М., 1955.
- Нуклеопротеиды и нуклеиновые кислоты растений и их биологическое значение — М.: АН СССР, 1959.
- Состав нуклеиновых кислот и систематика. / Изв. АН СССР, сер. биол., 1960, № 1, (разам з А. С. Спірыным).
- Нуклеиновые кислоты и их связь с эволюцией, филогенией и систематикой организмов. — Ташкент, 1969.
- Биохимия нуклеиновых кислот и нуклеопротеидов: Избранные труды. — М., 1976.
У 1963—1972 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Успехи современной биологии». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Биохимия», «Цитология», «Вестник АН СССР»[4]. Прымаў удзел у рэдагаванні раздзела «Хімія» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[6]. Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (ГДР) з 1971 года[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат» (1969)
- 3 ордэны Леніна (1961, 1965, 1969)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951)
- Медаль «За абарону Масквы» (1945)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1948)
- Прэмія імя М. В. Ламаносава (1948)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе імем вучонага названы Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічнай біялогіі, створаны на базе створанай ім міжфакультэцай лабараторыі Маскоўскага ўніверсітэта, і на будынку біялагічнага факультэта ў 2005[5] годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4]. У 1995 годзе заснавана прэмія імя А. М. Белазерскага Расійскай акадэміі навук[4].
Зноскі
- ↑ Белозерский Андрей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 27 ліпеня 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ а б в г д е ё Белозерский Андрей Николаевич на сайце «Героі краіны»
- ↑ а б Белозерский Андрей Николаевич // Летопись Московского университета (руск.)
- ↑ а б Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 3. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазерскі Андрэй Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белозерский Андрей Николаевич на сайце «Героі краіны»
- Белозерский Андрей Николаевич // Летопись Московского университета (руск.)
- Белозерский Андрей Николаевич // Журнал «Химия», № 20/1999 (руск.)
- Збарский И. Б. БЕЛОЗЕРСКИЙ Андрей Николаевич // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 3. (руск.)
- Белозерский Андрей Николаевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Леапальдзіны
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі СССР
- Малекулярныя біёлагі
- Памерлі ад раку страўніка
- Правадзейныя члены АН СССР