Антон Паўлавіч Садоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Паўлавіч Садоўскі
Дата нараджэння 7 лютага 1944(1944-02-07) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
  • матэматычны факультэт БДУ[d]

Антон Паўлавіч Садоўскі[1] (нар. 17 лютага 1944) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Красняны (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу ў Варапаеве[2]. Паступіў на вучобу матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1966 годзе. Паступіў у аспірантуру і ў 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівасць рашэнняў некаторых сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў»[2]. З 1967 года працаваў на фізічным факультэце БДУ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі[2]. У 1982—1999 гадах А. П. Садоўскі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на матэматычным факультэце на пасадах загадчыка (1982—1984[1]), дацэнта, прафесара кафедры матэматычнага аналізу[2]. З 1999 года прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах рашэння праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналітычных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў на плоскасці, камп’ютарнай алгебры. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук[2]. Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага:

  • Амелькин В. В., Лукашевич Н. А., Садовский А. П. Нелинейные колебания в системах второго порядка. — Минск: Изд-во БГУ, 1982;
  • Амелькин В. В., Садовский А. П. Математические модели и дифференциальные уравнения. — Минск: Высшая школа. 1982;
  • Локальная качественная теория дифференциальных уравнений на плоскости. — Гродно: ГрГУ, 1986;
  • Полиномиальные идеалы и многообразия. — Минск: БГУ, 2008;
  • Условия центра для одной аналитической системы // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений (АМАДЕ), 12—17 сентября 2011 г., Минск, 2011. — С. 162.
  • Садовский А. П., Щеглова Т. В. Рациональные интегралы для одной кубической системы // Вестник ГрГУ. — 2011. -Сер. 2, № 3(118). — С. 66-67.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]