Перайсці да зместу

Апера Ле Пелецье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апера Ле Пелецье
Заснаваны 1820
Закрыты 28 кастрычніка 1873[1]
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Архітэктар Франсуа Дэбрэ
Умяшчальнасць 1 800
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апера́ Ле Пелецье (фр.: Salle Le Peletier / Opéra Le Peletier[2]) — оперны тэатр у Парыжы, які дзейнічаў з 1821 па 1873 год. На працягу свайго існавання тэатр называўся па-рознаму, найбольш важнымі з іх былі: Тэатр Каралеўскай акадэміі музыкі (1821—1848), Опера Нацыя (1848—1850), Тэатр Нацыянальнай акадэміі музыкі (1850—1852), Тэатр Імператарскай Акадэміі музыкі (1852—1854), Імператарскі оперны тэатр (1854—1870), Нацыянальны оперны тэатр (1870—1873).[3]

Тэатр, які знаходзіўся на вуліцы Ле Пелецье, дом № 12, быў спраектаваны і пабудаваны архітэктарам Франсуа Дэбрэ на месцы саду атэля De Choiseul.[2] Зала была разлічана на 1800 месцаў. Асаблівасці канструкцыі забяспечвалі добры гук.[4]

Тэатр быў знішчаны пажарам у ноч з 28 на 29 кастрычніка 1873 года. Пажар працягваўся 24 гадзіны і нанёс вялікі ўрон. Страта будынка паскорыла работы па ўзвядзенні Опера Гарнье, распачатыя ў 1860 годзе. Да 5 студзеня 1875 года, калі быў адкрыты новы тэатр, трупа выступала ў зале Вантадур  (руск.).

Пастаноўка оперы Шарля-Сымона Катэля  (руск.) «Баядэркі  (англ.)» на адкрыцці зала Парыжскай оперы на вуліцы Ле Пелецье 16 жніўня 1821 года.

Калі пляменнік караля Людовіка XVIII, Шарль-Фердынанд, герцаг Берыйскі  (руск.), быў зарэзаны ў ноч на 13 лютага 1820 года перад былым тэатрам Парыжскай оперы на вуліцы Рышэлье  (руск.) (фр.: Salle de la Rue de Richelieu), кароль вырашыў, што тэатр будзе знесены, каб на яго месцы пабудаваць памятную капліцу. Аднак праект пабудовы капліцы так і не быў рэалізаваны з-за рэвалюцыі 1830 года. Сёння фантан Лувуа  (англ.) на плошчы Лувуа займае месца, дзе павіна была быць пабудавана капліца.[5] Тэатр на вуліцы Рышэлье быў галоўным месцам Парыжскай оперы з 1794 года. Вельмі хутка пасля смерці свайго пляменніка ў лютым 1820 года кароль даручыў архітэктару Франсуа Дэбрэ спраектаваць новы тэатр для оперы на вуліцы Ле Пелецье, праект якога быў завершаны праз год. Падчас будаўніцтва оперныя і балетныя трупы занялі тэатр Фавар і тэатр Лувуа  (англ.).[6]

Апера Ле Пелецье была ўрачыста адкрыта 16 жніўня 1821 года змешанай пастаноўкай, якая складалася з гімна «Vive Henry VIII», оперы кампазітара Ш.-С. Катэля  (руск.) «Баядэркі  (англ.)» і балет балетмайстра П. Гардэля «Вяртанне Зефіра».[7] Нягледзячы на тое, што тэатр павінен быў быць часовым і быў пабудаваны з дрэва і гіпсу, ён працягваў выкарыстоўвацца больш за пяцьдзясят гадоў. Многія з вялікіх опер 19 стагоддзя былі ўпершыню прадстаўлены на яго сцэне, сярод іх: «Вільгельм Тэль  (руск.)» Дж. Расіні (1829), «Роберт-д’ябал  (руск.)» Дж. Меербера (1831), «Жыдоўка  (руск.)» Ф. Галеві  (руск.) (1835) і «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1867).[8]

Тэатр, плошча якога складала 14 000 квадратных метраў са сцэнай у 104 футы, быў даволі перадавым для свайго часу. 6 лютага 1822 года газ быў упершыню выкарыстаны для асвятлення сцэнічных эфектаў у оперы Нікаля Ізуара  (руск.) «Аладзін, або Чароўная лямпа».[9] Сцэну і аркестровую яму  (руск.) можна была прыбіраць, каб ператвараць глядзельную залу ў масіўную залу, дзе можна было ладзіць вялікія балі і іншыя гулянні.

Нараўне з балетам Тэатра Яе Вялікасці  (руск.) ў Лондане, Апера Ле Пелецье стала месцам росквіту рамантычнага балета  (англ.), а такія балетмайстры, як Жуль Перо, Артур Сен-Леон, Філіпа Тальёні, Жазеф Мазілье, Жан Каралі і Поль Тальёні, паставілі шмат шэдэўраў для балета Парыжскай оперы. Сярод гэтых твораў: «Сільфіда  (англ.)» (1832), «Жызель  (англ.)» (1841), «Пахіта  (англ.)» (1846), «Карсар  (англ.)» (1856), «Матылёк  (англ.)» (1860), «Ручай» (1866) і «Капелія» (1870). Сярод вялікіх балерын, якія ўпрыгожылі сцэну ў гэты час, былі Марыя Тальёні, Карлота Грызі, Караліна Разаці, Фані Эльслер, Люсіль Гран і Фані Чэрыта.

У 1858 годзе Апера Ле Пелецье стала месцам правядзення адной з самых вядомых гульняў у гісторыі шахмат — Опернай партыі  (руск.) паміж амерыканскім майстрам Полам Марфі (белыя) і двума французскімі арыстакратамі: герцагам Брансвікскім і графам Ісуарам. Гульня праходзіла ў асабістай ложы герцага падчас выканання «Нормы  (руск.)» В. Беліні.[11]

У ноч на 29 кастрычніка 1873 года тэатр напаткаў той жа лёс, што і многіх яго папярэднікаў: ён быў знішчаны пажарам, які бушаваў на працягу 27 гадзін і, як мяркуюць, пачаўся з-за інавацыйнага газавага асвятлення ў тэатры. На шчасце, у 1858 годзе імператар Напалеон III наняў грамадзянскага планіроўшчыка барона Асмана для пачатку будаўніцтва другога тэатра для Парыжскай оперы і балета па праекце архітэктара Шарля Гарнье. У 1875 годзе быў урачыста адкрыты новы тэатр, сёння вядомы як опера Гарнье.

Вядомыя прэм’еры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wild N. Dictionnaire des théâtres parisiens (1807–1914) — 2 — Ліён: 2012. — С. 220. — ISBN 978-2-914373-48-7
  2. а б Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press.
  3. Levin, Alicia. «A documentary overview of musical theaters in Paris, 1830—1900» in Fauser 2009, p. 382.
  4. Paris, Nouveau guide des voyageurs, p. 240.
  5. Barbier 1995, pp. 34—35.
  6. Pitou 1983, 1: 38, 44.
  7. Pitou 1990, pp. 758—760.
  8. Simeone 2000, p. 192.
  9. Simeone 2000, pp. 191—192.
  10. Almanach des spectacles, J.-N. Barba, 1831 S. 23 (online).
  11. The Exploits and Triumphs, in Europe, of Paul Morphy, the Chess Champion, Frederick Edge, D. Appleton and Company, New York (1859) pp. 172—173.
  12. Прэм’ера «Фаўста» Гуно адбылася ў тэатры Лірык у Парыжы 19 сакавіка 1859 года як «апера камік» з вусным дыялогам. Рэчытатывы былі дададзены да пастаноўкі ў Страсбургу ў красавіку 1860 года. Упершыню была выканана Парыжскай операй (з даданнем балетнай музыкі) 3 сакавіка 1869 года. Гл. Loewenberg 1978, калонка 939.
  • Barbier, Patrick (1995). Opera in Paris, 1800—1850: A Lively History. Portland, Oregon: Amadeus Press. ISBN 978-0-931340-83-3.
  • Fauser, Annegret, editor; Everist, Mark, editor (2009). Music, theater, and cultural transfer. Paris, 1830—1914. Chicago: The University of Chicago Press. ISBN 978-0-226-23926-2.
  • Loewenberg, Alfred (1978). Annals of Opera 1597—1940 (third edition, revised). Totowa, New Jersey: Rowman and Littlefield. ISBN 978-0-87471-851-5.
  • Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press. ISBN 978-0-262-13275-6.
  • Pitou, Spire (1983). The Paris Opéra: an encyclopedia of operas, ballets, composers, and performers (3 volumes). Westport, Connecticut: Greenwood Press. ISBN 978-0-686-46036-7.
  • Pitou, Spire (1990). The Paris Opéra: An Encyclopedia of Operas, Ballets, Composers, and Performers. Growth and Grandeur, 1815—1914. New York: Greenwood Press. ISBN 9780313262180.
  • Simeone, Nigel (2000). Paris: a musical gazetteer. Yale University Press. ISBN 978-0-300-08053-7.