Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі
Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 2021 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1 лістапада 1942, вёска Гіравічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць, цяпер Валожынскі раён Мінская вобласць — 10 студзеня 2021, Віцебск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997—2009). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Быў першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, другім сакратаром Віцебскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), загадчыкам ідэалагічнага аддзела цэнтральнага камітэта КПБ. З лістапада 1990 года працаваў сакратаром ЦК КПБ[1].
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці кіраваў Віцебскім філіялам Міжнароднага інстытута менеджменту. Працаваў намеснікам дырэктара Віцебскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пазней — намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.
У 2000—2004 гадах быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004), уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.
Навуковыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць»,
- «Мастацкая культура Беларусі: тэорыя і гісторыя»,
- «Ісці да чалавека»,
- «Художественная культура Витебска с древности до 1917 года»,
- «Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я. Ад старажытнасці да пачатку ΧΧ стагоддзя»,
- Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XI—XIX стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі; Маст. У. М. Жук — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 232 с.: іл. — ISBN 985-11-0249-0,
- «Художественная культура и образование. Проблемы взаимодействия».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэта «Салідарнасць», А. В. Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў двух студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2][3].
Зноскі
- ↑ Умер экс-ректор Витебского госуниверситета Аркадий Русецкий Архівавана 11 студзеня 2021.
- ↑ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.
- ↑ РУСЕЦКІ А. УЛ. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Русецкі Аркадзь Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Great Men of the 21st Century / American Biographical Institute.
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Радашковіцкім раёне
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Сакратары ЦК КПБ
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання