Перайсці да зместу

Арувімі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арувімі
фр. Aruwimi
Характарыстыка
Даўжыня 1300 км
Басейн 116,1 тыс. км²
Вадацёк
Вусце Конга
 • Каардынаты 1°13′27″ пн. ш. 23°35′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Конга → Атлантычны акіян

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аруві́мі[1] (фр.: Aruwimi) — рака ў Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток ракі Конга.

Даўжыня каля 1300 км. Плошча вадазбору 116,1 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с[1]. Пад назвай Ітурэі бярэ пачатак у Сініх гарах, на захад ад возера Альберт, працякае па плато, а затым па ўпадзіне Конга. Шмат парогаў і вадаспадаў. Найбольшыя выдаткі вады ў перыяд дажджоў з сакавіка па кастрычнік. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 60[1] км ад вусця.

Даследаваў Г. Стэнлі ў 18871889 гадах.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 38. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)