Археологическая карта Гродненской губернии

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічная карта Гродзенскай губерніі
Археологическая карта Гродненской губернии
Жанр Навукова-краязнаўчае выданне
Аўтар Ф. В. Пакроўскі
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1895
Выдавецтва Типография А. Г. Сыркина
Колькасць старонак 165 с.

«Археологическая карта Гродненской губернии» (бел.: Археалагічная карта Гродзенскай губерніі) — навукова-краязнаўчая праца археолага Ф. В. Пакроўскага, падрыхтаваная да IX археалагічнага з'езда (Вільня, 1895 г.). Надрукавана ў 1-м томе «Трудах Девятого археологического съезда».

У аснову кнігі пакладзены звесткі, сабраныя аўтарам самастойна або праз мясцовых карэспандэнтаў (вясковых настаўнікаў, стараст, свяшчэннікаў), выкарыстаны публікацыі даследчыкаў Т. Тышкевіча, З. Глогера, Э. А. Вольтэра, М. П. Авенарыуса і інш. Археалагічны матэрыял размешчаны паводле гідраграфічнага члянення губерні: басейн р. Нёман (Гродзенскі, большая частка Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў), басейн р. Бобр (частка Сакольскага і Беластоцкага паветаў), басейн р. Нараў (Ваўкавыскі, Пружанскі, Бельскі, Беластоцкі, частка Сакольскага паветаў), басейн р. Заходні Буг (Брэсцкі, часткова Кобрынскі, Бельскі і Пружанскі паветаў), басейн р. Прыпяць (частка Слонімскага, Пружанскага і Кобрынскага паветаў). Названы стаянкі і асобныя знаходкі каменнага веку, гарадзішчы жалезнага веку, курганныя групы, замкавыя горы, надмагільныя крыжы, камяні і пліты з надпісамі і без іх эпохі сярэдневякоўя. Змешчана шмат легенд і паданняў, звязаных з рознымі мясцінамі і помнікамі.

Публікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Гродненской губернии / Ф. В. Покровский. — Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1895. — 165 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Археологическая карта Гродненской губернии» // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 46. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Ткачоў, М. А. «Археологическая карта Гродненской губернии» / М. А. Ткачоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 45. — ISBN 978-985-11-0353-5.