Арцюр Анегер
Арцюр Анегер | |
---|---|
фр.: Arthur Honegger | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1955[3][1][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Andrée Vaurabourg[d][6] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Шарль-Мары Відор і Vincent d'Indy[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, кінакампазітар, кампазітар |
Інструменты | віяланчэль |
Жанры | опера, сімфонія і сардана[7] |
Выхаванцы | Marius Constant[d], Yves Ramette[d], Багуслаў Марціну і Ginette Martenot[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
arthur-honegger.com (фр.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арцюр Анегер (фр.: Arthur Honegger; 10 сакавіка 1892, Гаўр — 27 лістапада 1955, Парыж) — французскі кампазітар і музычны дзеяч. Член інстытута Францыі (1953). Вучань А. Жэдальжа, Ш. М. Відора і В. д’Эндзі.
У пачатку 20-х гг. член аб’яднання «Шасцёрка». У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў І. Стравінскага, Ж. Както, Э. Саці, якія выступалі супраць імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. З сярэдзіны 20-х гадоў ішоў самастойным шляхам.
У творчасці Анегера арыгінальна спалучаюцца традыцыі французскай і швейцарскай народнай і прафесійнай музыкі з лепшымі дасягненнямі музычнай культуры 20 ст. Аўтар 5 сімфоній (1930-50) і інш. твораў для аркестра, у тым ліку «Пасіфік 231» (1923), «Манапартыта» (1951). Пісаў таксама балеты, аперэты, рамансы, песні, фартэпіянныя п’есы, музыку да драматычных спектакляў, для радыё, кіно.
Зноскі
- ↑ а б Arthur Honegger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arthur Honegger // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Онеггер Артюр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б https://hls-dhs-dss.ch/fr/articles/009493/2008-01-15/
- ↑ Grove Music Online — OUP. Праверана 25 верасня 2024.
- ↑ https://www.musicsperlacobla.cat/compositor.php?autor_id=2398