Перайсці да зместу

Ашраф Гані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ашраф Гані
пушту: اشرف غني
прэзідэнт Афганістана
29 верасня 2014 — 15 жніўня 2021
Папярэднік Хамід Карзай
Пераемнік Хайбатула Ахундзада
міністр фінансаў Афганістана[d]
2 чэрвеня 2002 — 14 снежня 2004
Папярэднік Hedayat Amin Arsala[d]
Пераемнік Anwar ul-Haq Ahady[d]

Нараджэнне 19 мая 1949(1949-05-19)[1][2] (75 гадоў)
Імя пры нараджэнні пушту: محمد اشرف غني احمدزی
Жонка Rula Ghani[d]
Дзеці Mariam Ghani[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Месца працы
Род войскаў Afghan Armed Forces[d]
Званне вярхоўны галоўнакамандуючы
Бітвы
Сайт president.gov.af (англ.)(узб.)(перс.)(пушту)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ашраф Гані (нар.12 лютага 1949, Лагар) — афганскі палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Афганістана з 29 верасня 2014 года. Уступіў на пасаду прэзідэнта 29 верасня 2014 года.

У 1967 годзе скончыў кабульскі ліцэй «Хабібія». У 1973 годзе скончыў Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута (Ліван), атрымаў дыплом бакалаўра і магістра. У 1974 годзе вярнуўся ў Афганістан, каб пачаць выкладчыцкую дзейнасць у Кабульскім універсітэце. Неўзабаве выйграў дзяржаўную стыпендыю на двухгадовае навучанне за мяжой і пакінуў краіну. У 1977 годзе паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара навук антрапалогіі. У 1983 годзе быў запрошаны выкладчыкам у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а таксама ва Універсітэт Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд).

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2004 года не прайшоў у склад абранага ўрада і быў прызначаны рэктарам Кабульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 годзе кандыдатура Ахмадзая была афіцыйна вылучана Афганістанам на пасаду пераемніка Кофі Анана на пасаду Генеральнага сакратара ААН. Аднак ён прайграў будучаму генсеку ААН Пан Гі Муну. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2009 года, дзе набраў каля 3 % галасоў выбаршчыкаў. З 2011 па 2013 гады з’яўляўся старшынёй Пераходнага каардынацыйнага савета, які займаецца праблемамі аднаўлення поўнага суверэнітэту Афганістана.

6 кастрычніка 2013 года зарэгістраваны ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Афганістана. Заснавальнік і старшыня Інстытута дзяржаўнай эфектыўнасці. Заняў прэзідэнцкае крэсла.

18 лютага 2019 года дзеючы Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані афіцыйна аб’яўлены пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў краіне ў канцы верасня[3] мінулага года.

У жніўні 2021 года, пасля паспяховага наступлення тэрарэстычнага руху Талібан на ўрадавыя сілы ўрад Афганістана быў зрынуты і Ашраф Гані пазбавіўся свайго паста, які дастаўся лідару талібаў муле Абдуле Гані Барадару. 15 жніўня 2021 года Ашраф Гані пакінуў краіну і прыбыў у Таджыкістан[4], адкуль накіроўваўся транзітам у Аман[5].

Зноскі