Бабровічы (Магілёўскі раён)
Вёска
Бабровічы
|
Бабро́вічы[1] (трансліт.: Babrovičy, руск.: Бобровичи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па шашы Мінск — Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1642 годзе як фальварак Бабровец (іначай - Папоўка) у складзе маёнтка Сенькава ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1667 годзе сяло ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1681 годзе вёска Бабровічы на падставе фундушу разам з вёскамі Лубнішча і Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштару[3].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1785 годзе ў складзе маёнтка Галоўчына Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Княжыцкай воласці Магілёўскага павета. Побач была аднайменная сядзіба.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «13-ы з’езд партыі».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — в. Нікіцінічы). Размяшчаліся майстэрні, свінагадоўчая ферма, зернедрабільня.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе:
- 1785 — 5 двароў, 42 жыхары.
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 20 двароў, 133 жыхары; у сядзібе — 2 двары, 18 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 28 гаспадарак, 66 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1
- ↑ НИАБ, ф. 1817, оп. 1, д. 84, с. 133
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабровічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх