Перайсці да зместу

Лахва (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лахва
Лахва ў вёсцы Сташына
Лахва ў вёсцы Сташына
Характарыстыка
Даўжыня 90 км
Басейн 731 км²
Расход вады 4,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Старая Вадва
 • Каардынаты 54°05′26,50″ пн. ш. 30°13′17″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне вусце на ўскраіне вёскі Залахвенне
 • Каардынаты 53°35′55,50″ пн. ш. 30°15′30,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Шклоўскі раён, Магілёўскі раён, Быхаўскі раён
physical
Лахва (рака)
Лахва (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лахва ў красавіку (Сташына)

Лахва́ — рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 90 км. Плошча вадазбору 731 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца.

Зоны адпачынку: Лахва.

Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Старая Вадва Шклоўскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Залахвенне Быхаўскага раёна. Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжнім цячэнні.

Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,5—0,8 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—25 м. Пойма двухбаковая (шырыня 0,4—0,6 км), слабаперасечаная.

Рэчышча каналізаванае на 3 участках у Магілёўскім раёне: 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Селішча — 0,8 км на захад ад вёскі Лужкі 2-я (2,2 км); 1,2 км на поўдзень ад вёскі Лахва — вёска Нізкая Вуліца (6 км); 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ямніца — мост на аўтадарозе Р93 МагілёўБабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча звілістае, шырыня яго 15—20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5—1 м, у ніжнім цячэнні да 2 м. Каля вёскі Старая Вадва на рацэ вадасховішча (сажалка).

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Łochwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 675.