Перайсці да зместу

Барыс Віян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Віян
фр.: Boris Vian
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Boris Paul Vian
Псеўданімы Bison Ravi[1], Andy Blackshick[1], Xavier Clarke[1], S. Culape[1], Aimé Damour[1], Michel Delaroche[1], Joëlle Du Beausset[1], Gérard Dunoyer[1], Jules Dupont[1], Bison Duravi[1], Fanaton[1], Hugo Hachebuisson[1], Zéphirin Hanvélo[1], Onuphre Hirondelle[1], Amélie de Labmineuse[1], Odile Legrillon[1], Otto Link[1], Thomas Quan[1], Eugène Minoux[1], Gédéon Molle[1], Josèfe Pignerole[1], Adolphe Schmürz[1], Vernon Sullivan[1], Lydio Sincrazi[1], Anna Tof[1], Anna Tof de Raspail[1], Claude Varnier[1] і Boriso Viana[1]
Дата нараджэння 10 сакавіка 1920(1920-03-10)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1959(1959-06-23)[2][3][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Michelle Vian[d] і Ursula Kübler[d]
Дзеці Patrick Vian[d] і Carole Vian[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, трубач, мастак, перакладчык, інжынер, лібрэтыст, драматург, аўтар-выканаўца, сцэнарыст, джазмен, літаратурны крытык, музычны крытык, празаік, пісьменнік, спявак, акцёр, музыкант, журналіст
Кірунак Zazou[d]
Жанр джаз
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
borisvian.org (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Бары́с Вія́н (фр.: Boris Vian; 10 сакавіка 1920, г. Віль-д'Аўрэ, Францыя — 23 чэрвеня 1959) — французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень.

Дэбютаваў зборнікам «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амерыканскіх бестселераў. У 1950 пасля судовага разбору «як перакладчык» Б. Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зборніка вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж. Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д. Міё). Барыс Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папяэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нонканфармізм Б. Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х гадах.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
  • Сюрпрыз — вечарынка ў Леабіля // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я Bibliothèque nationale de France Record #13091689x // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 6 мая 2014.
  2. а б Boris Vian // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Boris VIAN // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118626787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://actu.fr/societe/toussaint-ces-10-celebrites-enterrees-dans-des-cimetieres-des-hauts-de-seine_46066982.html
  6. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.