Перайсці да зместу

Баяршчына (Панізоўскае сельскае паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баяршчына
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216783
Код АКАТП
Баяршчына на карце Расіі ±
Баяршчына (Панізоўскае сельскае паселішча) (Расія)
Баяршчына (Панізоўскае сельскае паселішча)
Баяршчына (Панізоўскае сельскае паселішча) (Смаленская вобласць)
Баяршчына (Панізоўскае сельскае паселішча)

Баяршчына (руск.: Боярщина) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Панізоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 6 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 42 км на поўнач ад Рудні, за 32 км на захад ад аўтадарогі 66К11 СмаленскНевель, на беразе ракі Каспля. За 43 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі