Беатрыкс Фаранд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беатрыкс Фаранд
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1872(1872-06-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1959(1959-02-28)[4][1] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Frederick Rhinelander Jones[d][5]
Маці Mary Cadwalader Rawle Jones[d][5]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беатрыкс Кэдволадэр Фаранд (нар. Джонс; 19 чэрвеня 1872 — 28 лютага 1959) — амерыканская ландшафтная садоўніца і архітэктар  (англ.). За сваю кар’еру яна распрацавала каля 110 садоў для прыватных дамоў, пасёлкаў, загарадных сядзібаў, грамадскіх паркаў, батанічных садоў, універсітэцкіх гарадкоў і Белага дома. Толькі нешматлікія з яе асноўных работ захаваліся: Думбартан-Окс у Вашынгтоне, акруга Калумбія[7], сад Эбі Олдрыч Ракфелер  (англ.) у Маўнт-Дэсерт (Мэн)  (англ.), адноўлены Сад Фермерскага дома ў Бар-Харбар  (англ.)[8], і элементы кампусаў Прыстанскага і Ельскага ўніверсітэтаў і Заходняга каледжа  (англ.)[9].

Фаранд была адным з адзінаццаці членаў-заснавальнікаў і адзінай жанчынай у Амерыканскім таварыстве ландшафтных архітэктараў  (англ.)[10]:31-35. Яна з’яўляецца адной з самых вопытных людзей, прызнаных у першыя дзесяцігоддзі прафесійнай ландшафтнай архітэктуры і ў шматвяковым мастацтве ландшафтнага  (руск.) дызайну садоў наогул[11].

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Беатрыкс Кэдволадэр Джонс нарадзілася ў Нью-Ёрку 19 чэрвеня 1872, у сям’і, у якой, як яна любіла казаць, было «пяць пакаленняў садоўнікаў.»[9]:10 Яе бацькамі былі Мэры Кэдволадэр Роўлі (1850—1923)[12] і Фрэдэрык Райнлендэр Джонс (1846—1918)[13].

Беатрыкс праводзіла доўгія сезоны ў сямейным летнім доме Рыф-Поінт-Эстэйт  (англ.) у Бар-Харбар  (англ.), Мэн[7]. Яна была пляменніцай Эдзіт Уортан  (руск.)[14] і пажыццёвым сябрам Генры Джэймса, які называў яе Трыкс[15]. Ва ўзросце дваццаці гадоў Фаранд пазнаёмілася з адным са сваіх першых настаўнікаў, батанікам Чарльзам Спрэгам Сарджэнтам  (руск.), які ў Гарвардскім універсітэце адначасова быў прафесарам раслінаводства ў Інстытуце Басі  (англ.) і дырэктарам-заснавальнікам Дэндрарыя Арнольда  (руск.) ў Бостане, штат Масачусетс[16][17].

Беатрыс Фаранд жыла ў доме Сарджэнта, сядзібе Холм-Лі ў Бруклайне  (укр.), Масачусетс у 1893 годзе і вывучала ландшафтнае садоўніцтва, якое ў той час не мела спецыялізаваных навучальных устаноў, батаніку і зямельнае планаванне  (укр.)[18][19]. Яна хацела навучыцца маштабаванню, складанню вертыкальных праекцый  (макед.), геадэзіі і праектаванню і таму вучылася ў Калумбійскай школе горнаруднай справы  (англ.) пад кіраўніцтвам прафесара Уільяма Уэйра  (англ.)[20]. Яе натхнялі на выкарыстанне мясцовых відаў раслін  (англ.) самыя розныя шляхі: яе шматлікія паспяховыя вопыты ў Рыф-Поінт-Эстэйт  (англ.), вывучэнне сучасных амерыканскіх і замежных кніг, што прапагандавалі выкарыстанне мясцовых палет, і ад наведвання ўплывовых брытанскіх аўтараў садоў, такіх як Уільям Робінсан  (англ.) з Грэйвтай-Мэйнар  (англ.) у Сусексе і Гертруда Джэкіл з Манстэд-Вуд  (англ.) у Сурэі[7]. Серыя тэматычных кніг пра садаводства аўтарства Гертруды Джэкіл падкрэслівала важнасць і каштоўнасць натуральных насаджэнняў і аказала значны ўплыў на ландшафтнае садоўніцтва ў ЗША.

17 снежня 1913 года Беатрыкс Фаранд ажанілася з Максам Фарандам  (англ.)[18]:35, гісторыкам у Стэнфардскім і Ельскім універсітэтах, першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана  (руск.)[21].

Кар’ера ў ландшафтным дызайне[правіць | правіць зыходнік]

Фантан у Думбартан-Окс у Вашынгтане, месца самага вядомага саду з дызайнам Б. Фаранд

Б. Фаранд пачала займацца ландшафтнай архітэктурай у 1895 годзе, працуючы на верхнім паверсе матулінага дома з карычневага каменя  (англ.) на Іст-Ілэвэн-стрыт у Нью-Ёрку[10]:26. Паколькі жанчыны былі выключаныя з грамадскіх праектаў, яе першымі праектамі сталі сады прыватных дамоў, у тым ліку сады для некаторых суседзяў з Бар-Харбар  (англ.)[10]:57. З дапамогай сваёй маці і сацыяльных сувязяў цёткі Эдзіт Уортан  (руск.), Беатрыс пазнаёмілася з выбітнымі асобамі, што прывяло да працы па шэрагу значных праектаў. На працягу трох гадоў яна заняла такое віднае месца ў сваёй галіне, што была абраная адзінай жанчынай сярод заснавальнікаў Амерыканскага таварыства ландшафтных архітэктараў  (англ.), хоць яна аддавала перавагу брытанскаму тэрміну «ландшафтны садоўнік»[10]:35.

Фаранд стварыла першапачатковы ўчастак і планаванне пасадак для Кафедральнага сабора ў Вашынгтоне ў 1899 годзе[18]:54. У 1912 годзе яна стварыла дызайн агароджанага сада  (руск.) Бельфілд для сямейнай пары Ньюбалдаў у горадзе Гайд-Парк  (англ.), штат Нью-Ёрк (цяпер з’яўляецца часткай нацыянальна-гістарычнага помніка «Дом Франкліна Рузвельта»  (англ.))[22]. Акрамя таго, што гэта самы ранні захаваны прыклад яе прыватных дызайнаў, гэты вытанчаны агароджаны сад, у цяперашні час адноўлены, гэты вытанчаны сад з’яўляецца адной з нешматлікіх вядомых сумесных прац выбітных дызайнераў той эпохі — Б. Фаранд і архітэктараў «McKim, Mead & White  (руск.)», якія займаліся перабудовай дома Ньюбалдаў XVIII стагоддзя[23]. Яна супрацоўнічала з фірмай «McKim, Mead & White  (руск.)» у пабудове абслугоўваючых будынкаў Думбартан-Окса[24].

Для Белага дома першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША Элен Вільсан, замовіла Беатрыкс Фаранд дызайн Усходні каланіяльны сад (цяпер спраектаваны нанова як Сад Жаклін Кенэдзі  (англ.)) і Заходні сад (цяпер перапраектаваны ў Ружавы сад Белага дома  (англ.)) у 1913[25][26]. Пасля смерці місіс Вільсан у жніўні 1914 праект быў у заняпадзе, пакуль другая жонка Вудра Вільсана, Эдзіт Вільсан не аднавіла працу, скончаную ў 1916 годзе[27][28].

Б. Фаранд атрымала даручэнне ад Джона Моргана на распрацоўку дызайна двара Бібліятэкі Моргана  (руск.) ў Нью-Ёрку і працягвала быць іх кансультантам на працягу трыццаці гадоў (1913-43)[28]:204–216.

Яе самай вядомай працай была сядзіба Думбартан-Окс ў вашынгтонскім раёне Джорджтаўн  (англ.) для Мілдрэд і Роберта Блісаў (1922—1940). Яе дызайн быў навеяны яе еўрапейскімі адкрыццямі, асабліва італьянскімі садамі эпохі Адраджэння  (укр.), і заключаўся ва ўсталяванні складаных адносін паміж архітэктурным і прыродным асяроддзем, з фармальнымі тэрасамі, якія сыходзяць уніз па склоне і, пераходзячы да больш натуралістычнай эстэтыкі бліжэй да ручая ўнізе[28]:138–42, 152–58, 196–200.

У 1928 муж Беатрыкс атрымаў быў прызначаны першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана  (руск.) (1927-41) у Сан-Марына, Каліфорнія[28]:143, 177. Яны рушылі ў Каліфорнію, але Фаранд не здолела знайсці кліентаў у гэтым штаце[28]:144–45. Некалькі праектаў яна атрымала дзякуючы сябрам, у тым ліку праект зімняй сядзібы Блісаў, Casa Dorinda, у Мантэсіта, Каліфорнія  (англ.) і апякунству маці Мілдрэд Бліс, Ганны Блэйкелі Бліс, над бліжэйшым праектам Батанічнага саду Санта-Барбары  (англ.). У ваколіцах Лос-Анжэлеса яна атрымала некалькі заказаў з астраномам Джорджам Хейлам і архітэктарам Майранам Хантам  (англ.). З апошнім яна працавала над праектамі Заходняга каледжа  (англ.) і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[28]:146, 195, 203–04.

Фаранд падарожнічала праз усю краіну на цягніку, каб займацца сваімі ўсходнімі праектамі, такімі як праектаванне і нагляд за садам у кітайскім стылі ў маёнтку «The Eyrie» для Эбі Олдрыч Ракфелер  (англ.) на востраве Маўнт-Дэзерт  (руск.) (1926-35). Гэта была эра аўтамабіля, і ў сваім дызайне Фаранд трымалася прынцыпаў, якім навучылася раней падчас паездак у створаныя Фрэдэрыкам Ло Олмстэдам  (руск.) Дэндрарый Арнольда  (руск.) і сядзібу Білтмар  (руск.) Джорджа Вашынгтана Вандэрбільта II  (англ.). Джон Ракфелер Малодшы  (руск.)[29] запрасіў і фінансаваў Фаранд для распрацоўкі планаў пасадкі вакол безаўтамабільных дарог[30][31] у нацыянальным парку Акейдыя  (руск.) на востраве Маўнт-Дэзерт  (руск.), Мэн, каля яе дома на Рыф-Пойнт (каля 1930)[28]:208. Імі карыстаюцца ў парку па сённяшні дзень.

На ўсходзе ЗША захаваліся такія сады, створаныя Б. Фаранд: Думбартан-Окс сям’і Блісаў у Джорджтаўне, Вашынгтон; Летні дом Харкнесаў "Eolia"  (англ.) ва Уотэрфордзе  (англ.), Канектыкут (1918—1924), цяпер захаваны, як Мемарыяльны парх Харкнес[32]; і маёнтак Ракфелераў «The Eyrie» у Сіл-Харбар  (англ.), Мэн[28]:204, 208. Яна таксама супрацоўнічала з Эдыт Уортан  (англ.) над ландшафтам і садовым дызайнам для сядзібы The Mount (сядзіба)  (англ.), домам Уортан у Ленаксе  (укр.), Масачусетс, які адчыняецца для наведвальнікаў з мая па кастрычнік[33]. Генры Джэймс прадставіў яе Тэадэйт Поўп Рыдл  (англ.), «адной з яе самых цікавых кліентак», якая валодала ўласным маёнткам «Hill-Stead» (1913), які цяпер носіць назву Музей Хіл-Стэд  (англ.), у Фармінгтане  (руск.), Канектыкут[28]: 87. У 1942, з Уолтэрам Макомберам яна распрацавала сады будучага парка Грын-Спрынг Гардэнс  (англ.), каля Алегзандрыі[34].

Батанічны сад  (англ.) для мясцовых раслін Каліфорніі паказвае яе талент у Санта-Барбары, Каліфорнія[35]. У Англіі адзін з яе галоўных праектаў «Dartington Hall», створаны для спадчынніцы Дораці Пэйн Уітні  (руск.) ў Дэваншыры (1932-37)[28]:149–52, 216. Рыф-Поінцкая калекцыя кніг, малюнкаў і гербарыяў захоўваецца ў Environmental Design Archives Каледжа экалагічнага дызайна  (англ.) пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, за выключэннем дакументаў з Думбартан-Окса і малюнкаў дэндрарыя Арнольда  (руск.), абодва пад кіраўніцтвам Гарварда[28]: 188–89, 198–201, 209.

У 2014 годзе праца Фаранд па праектаванні Ружавага сада Пэгі Ракфелер[36][37] ў Нью-Ёркскім батанічным садзе  (руск.), была адзначана прызавым месцам «Built by Women New York City»[38], конкурса, арганізаванага Фондам архітэктуры Бэверлі Уіліс  (англ.) восенню 2014 года для выяўлення выбітных і разнастайных аб’ектаў і прастор, распрацаваных, спраектаваных і пабудаваных жанчынамі.

Кампусы каледжаў[правіць | правіць зыходнік]

Праекты кампусаў ад Фаранд былі заснаваныя на трох канцэптах: расліны, якія цвітуць на працягу ўсяго навучальнага года, падкрэсліванне архітэктуры, а таксама прыхаванне недахопаў з дапамогай вертыкальных і павойных раслін, каб невялікія прасторы паміж будынкамі не выглядалі паменшанымі ў маштабе[39]. Яе праекты адзначаны за іх практычнасць, прастату і зручнасць абслугоўвання[9]:13. Яна была першым кансультацыйным ландшафтным архітэктарам для ўніверсітэта ў Прынстане (1912-43)[40][41][42].

Паколькі новыя будынкі ўзводзяцца ў Прынстане і зараз, архітэктары часта спасылаюцца да папер Фаранд у Каліфарнійскім універсітэце. Яна была кансультуючым ландшафтным архітэктарам у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэйвенt на працягу дваццаці трох гадоў (1923-45), сярод яе праектаў там Батанічны сад Марша  (англ.)[43]. Пазней яна працягнула такую дзейнасць, палепшыў з тузін кампусаў, у тым ліку кампус Чыкагскага ўніверсітэта (1929-43)[44], нароўні з кампусамі паўднёвакаліфарнійскага Заходняга каледжа  (англ.) і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[45]. Беатрыкс Фарранд завяршыла праектныя работы для Пенсільванскай школы садаводства для жанчын  (англ.) (1931-32)[46]. Пазней яна таксама была ландшафтным кансультантам для дэндрарыя  (руск.) Гарвардскага ўніверсітэта (1946-50)[28]:204–09, 213..

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія гады свайго жыцця Фаранд прысвяціла сябе стварэнню ландшафтнага навучальнага цэнтра ў Рыф-Поінт  (англ.), штат Мэн. Тут яна працягвала развіваць вялікі сад і рыхтаваць уласнасць для пераходу да грамадскага навучальнага цэнтра[47]. Яна выдавала «Reef Point Gardens Bulletin» (1946-55), у якім паведамляла пра прагрэс сада і цэнтра[48].

Пасля пажару на востраве і адсутнасці сродкаў для завяршэння і забеспячэння бесперапыннай працы цэнтра яна ў 1955 годзе прыняла важнае рашэнне спыніць падрыхтоўку, дэмантаваць сад, прадаць маёмасць і выкарыстоўваць даходы за апошнія гады. Джон Ракфелер малодшы  (руск.) набыў самыя буйныя расліны з Рыф-Поінта для свайго Саду азалій у Асціку  (англ.) ў Ноз-Іст-Харбар (Мэн)  (руск.), якія працягваюць квітнець[28]:190[49]. Каля 2000 гербарных асобнікаў былі адпраўлены ва гербарыі ўніверсітэта і Джэпсана  (англ.) у Каліфарнійскім універсітэце, дзе яны служаць у якасці пастаяннага азначэння па яе выбары раслін і мясцовасцяў[50][51].

Фаранд правяла апошнія тры гады свайго жыцця ў Гарланд-Фарм  (англ.), доме яе сяброў Льюіса і Эмі Магдаліны Гарландаў на Маўнт-Дэсерт (Мэн)  (англ.)[52]. Менавіта тут яна стварыла свой апошні сад, інтымную прастору ў адпаведнасці з памерам маёмасці[15]. Ва ўзросце 86 гадоў Беатрыкс Фаранд памёрла ў бальніцы вострава Маўнт-Дэсерт 28 лютага 1959 года[28]:190. Яна была пахавана побач з мужам на могілках Вудлан  (руск.) у Нью-Ёрку[53].

Ферма Гарландаў была набыта Таварыствам Беатрыкс Фаранд 9 лютага 2004 года[54]. Задачай таварыства з’яўляецца «садзейнічанне навуцы і мастацтву садоўніцтва і ландшафтнага дызайну, з акцэнтам на жыццё і творчасць Беатрыкс Фаранд»[55]. Яно плануе адрадзіць першапачатковую адукацыйную місію «Рыф-Поінт», стварыўшы даведачную бібліятэку і калекцыі, рэгіянальныя выпрабавальныя сады і адукацыйныя праграмы, а таксама захаваць яе апошні сад[56][57].

Зноскі

  1. а б в http://content.cdlib.org/view?docId=tf558004cz&doc.view=entire_text&brand=o Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Balmori D. Beatrix Jones Farrand [née Jones] // Farrand [née Jones], Beatrix Jones // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T027593
  3. а б http://www.doaks.org/library-archives/garden-archives/biographies/beatrix-farrand Праверана 12 кастрычніка 2016.
  4. http://www.newenglandhistoricalsociety.com/flashback-photos-beatrix-farrand-breaks-green-glass-ceiling/ Праверана 12 кастрычніка 2016.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. а б http://visitorcenter.yale.edu/book/farrand-courtyard Праверана 12 кастрычніка 2016.
  7. а б в Beatrix Farrand. Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  8. Lamb, Jane (2004). The grand masters of Maine gardening: and some of their disciples. Camden, ME: Down East Books. p. 30. ISBN 978-0892726370. Праверана September 27, 2015.
  9. а б в Parke, Margaret. «A portrait of Beatrix Farrand», American Horticulturist, April 1985, pp. 10-13.
  10. а б в г McGuire, Diane Kostial; Fern, Lois (1982). Beatrix Jones Farrand (1872-1959) : fifty years of American landscape architecture : [Dumbarton Oaks Colloquium on the History of Landscape Architecture. Washington, D.C.: Dumbarton Oaks Trustees for Harvard University. ISBN 0884021068. Праверана September 27, 2015.
  11. Tankard, Judith B. (2009). Beatrix Farrand : private gardens, public landscapes (1st ed.). New York: Monacelli Press. ISBN 978-1-58093-227-1. З уводзін: «Беатрыкс Фаранд (1872—1959) была адной з самых вядомых ландшафтных архітэктараў Амерыкі. Яна была вядомая за прыватныя сады нерухомасці, якія яна праектавала для вяршкоў супольнасці Усходняга ўзбярэжжа, а таксама за яе працу ў якасці ландшафтнага кансультанта ў некаторых з самых прэстыжных прыватных універсітэтаў і каледжаў краіны… Ацэньвальная як „амерыканская Гертруда Джэкіл“ і „старэйшая ў сваёй прафесіі“, Фаранд абавязаны сваім поспехам яе беспамылковым дызайнерскім вачам, глыбокім ведам садаводства, фенаменальнай энергіі і глыбокай прыхільнасці да сваёй прафесіі, якая натхніла іншых рухацца па яе слядах.»
  12. Keith, Charles Penrose (1883). The provincial councillors of Pennsylvania, who held office between 1733-1776: and those earlier councillors who were some time chief magistrates of the province, and their descendants. W.S. Sharp Printing Company. p. 260.
  13. Stevens, Eugene R. (1914). Erasmus Stevens and his descendants. revised by Colonel William Plumb Bacon. Tobias A. Wright. p. 45.
  14. Эдзіт Уортан сярод іншых сваіх твораў напісала кнігу «Італьянскія вілы і іх сады».
  15. а б Raver, Anne (November 27, 2003). "Nature: Beatrix Farrand's Secret Garden". The New York Times. Праверана September 27, 2015.
  16. Beatrix Farrand. Beatrix Farrand Society. Праверана September 27, 2015.
  17. Arnold Arboretum at Harvard University. The Landscape Architect's Guide to Boston. Праверана September 27, 2015.
  18. а б в Zaitzevsky, Cynthia (2009). Long Island landscapes and the women who designed them (1st ed.). New York: Society for the Preservation of Long Island Antiquities. p. 34. ISBN 9780393731248.
  19. Flashback Photos: Beatrix Farrand Breaks the (Green) Glass Ceiling(недаступная спасылка). New England Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 27 September 2015.
  20. Karson, Robin (2007). A genius for place : American landscapes of the country place era. Amherst: University of Massachusetts Press. p. 137. ISBN 978-1-62534-048-1. Праверана 27 September 2015.
  21. Max Farrand. Dumbarton Oaks. Праверана 27 September 2015.
  22. O’Connor, Rosemary (2012). "Bellefield Garden's 100th Anniversary: Beatrix Farrand Garden at Bellefield at Franklin D. Roosevelt Presidential Museum and Library, Hyde Park, NY A secret garden: Bellefield Garden celebrates 100 years". Hudson Valley Magazine. Праверана 27 September 2015.
  23. Bellefield. National Park Service. Праверана 27 September 2015.
  24. Finding Aid to Lawrence Grant White Architectural Plans and Drawings. Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  25. Dumbarton Oaks(недаступная спасылка). Washington Oddities and other interesting stuff. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 27 September 2015.
  26. Wilson (Woodrow), Washington, D.C (англ.). Calisphere. Праверана 25 мая 2017.
  27. Lewis, Anna M. (2014). Women of steel and stone : 22 inspirational architects, engineers, and landscape designers (First ed.). Independent Pub Group. pp. 171–172. ISBN 978-1613745083.
  28. а б в г д е ё ж з і к л м н Brown, Jane (1995). Beatrix : the gardening life of Beatrix Jones Farrand, 1872-1959 (1st ed.). New York, NY: Viking. pp. 102, 108, 216. ISBN 0-670-83217-0.
  29. «Mr. Rockefeller’s Roads» аўтарства Эн Ракфелер Робертс і многія іншыя крыніцы
  30. Адмысловая сетка з 57 міль лясных дарог, прызначаных для падарожнікаў, веласіпедыстаў і наезнікаў
  31. Acadia’s Historic Carriage Roads (англ.)
  32. Big Old Houses: I Died and Went to Heaven. New York Social Diary (11 жніўня 2015).
  33. Beatrix Farrand Gets a Fresh Look. The Dirt (11 сакавіка 2013).
  34. Sherrie L. Chapman. National Register of Historic Places Inventory/Nomination: Green Spring(недаступная спасылка). Virginia Department of Historic Resources (1 лютага 2003). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  35. Landmarked Features. The Santa Barbara Botanic Garden. Праверана 27 September 2015.
  36. The Peggy Rockefeller Rose Garden(недаступная спасылка). New York Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы April 2, 2015. Праверана March 8, 2015.
  37. Correal, Annie (September 23, 2014). "New York Today: The Women Who Built the City". The New York Times. Праверана March 8, 2015.
  38. Beverly Willis Architecture Foundation Hosts Leadership Awards Gala, Kicks off Built By Women Exhibition. Architectural Record. Праверана March 8, 2015.
  39. The Campus Landscapes of Beatrix Farrand(недаступная спасылка). dlandstudio. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2016. Праверана 27 September 2015.
  40. Bernstein, Mark F. (June 11, 2008). "Growing the campus How Princeton preserves its 'lazy beauty'". Princeton Authors. Архівавана з арыгінала 28 верасня 2015. Праверана 27 September 2015. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  41. Shaping Princeton’s Landscape(недаступная спасылка). President’s Pages in Princeton Alumni Weekly. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана April 25, 2012.
  42. Beatrix Farrand: Landscape Architect. Princeton: With One Accord (25 красавіка 1998). Праверана 27 September 2015.
  43. Schiff, Judith Ann (2001). "Old Yale Secret Gardens". Yale Alumni Magazine. Праверана 27 September 2015.
  44. University of Chicago. The Cultural Landscape Foundation. Праверана 27 September 2015.
  45. Scheid, Ann (2011). "Beatrix Farrand in Southern California, 1927−1941" (PDF). Journal of the California Garden & Landscape History Society. 14 (2): 1–13. Архівавана з арыгінала (PDF) 2015-09-29. Праверана 27 September 2015. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 5 сакавіка 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 5 сакавіка 2019.
  46. Klein, William M. (1995). Gardens of Philadelphia & the Delaware Valley. Philadelphia: Temple Univ. Press. p. 123. ISBN 9781566393133. Праверана 27 September 2015.
  47. Deitz, Paula (2011). Of gardens : selected essays (1st ed.). Philadelphia: University of Pennsylvania Press. pp. 15–17. ISBN 978-0-8122-4266-9. Праверана 27 September 2015.
  48. Raver, Anne (1985). "Beatrix Farrand". Horticulture. 63 (2): 32–45.
  49. Sarnacki, Aislinn (June 16, 2015). "1-minute hike: Asticou Azalea Garden in Northeast Harbor". Bangor Daily News. Праверана 27 September 2015.
  50. The Digital Age Brings Beatrix Farrand’s Plants Back to Maine. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  51. Herbaria Archives — Correspondence. The University and Jepson Herbaria. Праверана 27 September 2015.
  52. Garland Farm. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  53. Beatrix Cadwalader Jones Farrand. Find A Grave. Праверана 27 September 2015.(недаступная спасылка)
  54. New Life for Farrand’s Last Garden(недаступная спасылка). Library of American Landscape History (25 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 5 сакавіка 2019.
  55. About Us. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  56. Dwight, Eleanor (2005). "Perennial comfort: eminent garden designer Beatrix Farrand found refuge at Garland Farm on Maine's Coast". Preservation the Magazine of the Nation Trust for Historic Preservation. 57: 38–42.
  57. Beatrix Farrand Society. Official website. Праверана March 11, 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]