Бранка Чопіч
Бранка Чопіч | |
---|---|
Бранко Ћопић | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1984[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Югаславія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, драматург, сцэнарыст |
Мова твораў | сербская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Прэміі |
прэмія часопіса НИН[d] (1958) Q121359105? (1972) |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Бра́нка Чо́піч (сербск.: Бранко Ћопић; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сербія) — сербскі пісьменнік. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), член Акадэміі навук Босніі і Герцэгавіны (1973).
Скончыў у 1940 годзе Бялградскі ўніверсітэт. Друкаваўся з 1929 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У зборніках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашыцкую барацьбу югаслаўскага народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваеннай рэчаіснасці. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п'ес, кінасцэнарыяў.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У. Паўлаў, І. Чарота.
Зноскі
- ↑ а б Branko Ćopić // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Branko Ćopić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118670026 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Preminuli članovi Праверана 24 снежня 2023.
- ↑ а б KULTURNIM DIJALOGOM ČUVAMO I PROMOVIRAMO KULTURNO NASLIJEĐE BIH - obilježavanje 15 godina CKD, debata u BiH Праверана 24 снежня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Беларуския пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Поціск рукі. Мн., 1991;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бранка Чопіч
- Дзівосны механізм. Апавяданне
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі часопіса НІН
- Кавалеры залатой зоркі ордэна «За заслугі перад народам»
- Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Югаславіі
- Паэты Югаславіі
- Пісьменнікі-самазабойцы
- Акадэмікі Акадэміі навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны
- Югаслаўскія партызаны