Вардарская банавіна
Ва́рдарская банавіна (сербахарв.: Vardarska banovina, Вардарска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1941 год.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вардарская банавіна была размешчана ў самай паўднёвай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Паўночнай Македоніі, Паўднёвай Сербіі і Паўднёва-Усходняга Косава і Мятохіі. На поўначы банавіна межавала з Зэцкай і Мараўскай банавінамі, на захадзе, поўдні і ўсходзе — з Албаніяй, Грэцыяй і Балгарыяй адпаведна.
Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Вардар. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Скоплі (Скоп’е).
Падзел
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны краіны нацысцкага блока акупавалі Вардарскую банавіну і падзялілі яе паміж Балгарыяй, акупаванай немцамі Сербіяй і Албаніяй пад італьянскім кіраваннем.
Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ: паўднёвая частка рэгіёна стала Сацыялістычнай рэспублікай Македонія, паўночная — часткай Сацыялістычнай рэспублікі Сербія.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Архівавана 18 лютага 2021.
- Канстытуцыя Каралеўства Югаславія