Васіль Васілевіч Карпечанка
Васіль Васілевіч Карпечанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 2005 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Васіль Васілевіч Карпе́чанка (7 студзеня 1925, в. Будзішча, Гомельскі павет, Гомельская губерня — 30 жніўня 2005, Магілёў) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 2925 года ў в. Будзішча Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер - Чачэрскі раён Гомельскай вобласці).
Скончыў Будзішчанскую няпоўную сярэднюю школу, вучыўся ў 1939—1941 гадах у Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у баях быў тройчы паранены.
З 1946 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай, затым Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. Скончыў у 1952 годзе Гомельскае педвучылішча, у 1957 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу».
З 1959 г. каля 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай СШ Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. З 1987 г. — пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі па Магілёўскай вобласці.
Член СП Беларусі з 1990 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў друкавацца з 1953 года ў раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1959). Пра свае ваенныя шляхі-дарогі расказаў у шматлікіх творах, якія ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі розных гадоў: «Споведзь збалелай душы» (1994), «Я родам з Будзішча» (1994), «Вярхом на ўрагане (1996)», «Боль» (1998), «Назаўсёды» (2002), «Ішла вайна» (2005). Выдаў зборнікі вершаў для дзяцей «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Крылаты будзільнік» (1998). Многія вершы ўключаныя ў школьныя падручнікі для малодшых класаў. Апублікаваў шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых. Зборнік вершаў «Толькі з табою» (1998) пакладзены на музыку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За гераізм адзначаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалем «За адвагу» і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сонейка ўзышло: Вершы. — Мн., 1961.
- Споведзь збалелай душы: Выбранае. — Магілёў, 1994.
- Я родам з Будзiшча: Вершы. — Магілёў, 1994.
- Сандалiкi-скакалiкi. — Магілёў, 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аношкін, І. Франтавік, настаўнік, паэт / І. Аношкін // Веснік Магілёва. — 2005. — 22 июля. — С. 6.
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 615—616.
- Дзятлаў, А. Не лічыць ветэран гады / А. Дзятлаў // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2004. — 28 лютага. — С. 5.
- Дуктов, В. Бывший воин стал поэтом / В. Дуктов // Веснік Магілёва. — 2002. — 4 ліпеня. — С. 4.
- Дуктаў, У. Паэт-франтавік / У. Дуктаў // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 6 студзеня. — С. 3.
- Карпечанка Васіль Васільевіч: некралог // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2005. — 31 жніўня. — С. 2.
- Сідарэнка, І. Сонечныя залацінкі паэзіі / І. Сідарэнка // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2000. — 21 кастрычніка. — С. 2.
- Скульбедаў, В. «Жыццё ў мяне і лёс адзіны з маёю любаю Радзімай» / В. Скульбедаў // Зямля і людзі. — 2004. — 15 снежня. — С. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карпечанка Васіль Васільевіч (1925—2005) Архівавана 26 ліпеня 2019.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне