Васілька Раманавіч
Васілька Раманавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Інгваравіч | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Усеваладавіч (з 1240) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Данііл Раманавіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Васількавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1203 | ||||||
Смерць | 1269 | ||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Раман Мсціславіч | ||||||
Маці | Раманава[d] | ||||||
Жонка |
1) Дабрава Юр'еўна; 2) Алена, дачка Лешка Белага |
||||||
Дзеці | Уладзімір, Юрый, Вольга |
Васілька Раманавіч (1203—1269) — князь белзкі (1207—1211), берасцейскі (1208—1210, 1219—1228), пярэмільскі (1209—1218), перасопніцкі (1225—1229), луцкі (1229—1238), валынскі (1231—1269), сын Рамана Мсціславіча, князя галіцка-валынскага і вялікага князя кіеўскага, і яго другой жонкі Ганны.
У палітычных справах выступаў разам са сваім братам Данілам Раманавічам. Іх дзейнасць у значнай меры закранала тэрыторыю Беларусі. У 1246 і 1247 гадах разам з братам разбіў каля Пінска атрады літвы, якія нападалі на Валынскую зямлю. Асабліва актыўную дзейнасць Васілька Раманавіч і яго брат разгарнулі ў 1249—1254 гадах супраць Новагародка. У 1249 годзе войска Васількі Раманавіча ўдзельнічала ў паходзе на Новагародскую зямлю (праз Ваўкавыск), у 1251 годзе зноў на Новагародак, а таксама на Горадню. У 1258 годзе Васілька Раманавіч разам з ардынскім ваяводам Бурундаем ваяваў Літоўскую і Нальшчанскую землі. У 1264 годзе войска Васількі Раманавіча дапамагала князю Войшалку ў заваяванні Дзяволтвы і Нальшчанаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ермаловіч М. Васілька Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 230. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Василько Романович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Войтович Л. Княжеские династии Восточной Европы (конец IX — начало XVI в.).
- Корсакова В. Галицкие (князья) // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / авт.-сост. В. В. Богуславский. — М.: Олма-Пресс, 2001.