Перайсці да зместу

Возера Ланаа (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Ланаа (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Ланаа (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Ланаа (англ.: Lanao Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 71°00′ пн. ш. 142°18′ з. д. / 71,0° пн. ш. 142,3° з. д. / 71.0; -142.3.[1]

Дыяметр возера складае 34,5 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Ланаа з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Ланаа, размешчанага на тэрыторыі Філіпін.[1]

Зноскі