Востранка
Вёска
Востранка
|
Во́странка[1] (трансліт.: Vostranka, руск.: Остранка) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 5 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 228 км ад Гомелю.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ Навуць (прыток ракі Прыпяць).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з падзеленых ракой 2 частак: усходняй (бессістэмная забудова ўздоўж ракі) і заходняй (плыўна выгнутая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічалі клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 58 гаспадарак, 103 жыхара.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1925 год — 18 двароў.
- 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 58 гаспадарак, 103 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх