Востраў Закаханых (Баранавічы)
Востраў Закаханых | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,0085 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
53°08′56,20″ пн. ш. 26°00′23,80″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Свяцілаўскае возера |
Краіна | |
Раён | Баранавіцкі раён |
Востраў Закаханых — востраў на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне горада Баранавічы. Плошча — 85 квадратных метраў.
Адкрыты 14 лютага 2009 года ў Дзень святога Валянціна — заступніка і абаронцы ўсіх закаханых. На востраве размешчаны альтанка і два «Дрэвы кахання», адлітыя з металу мясцовымі мастакамі. Трапіць на «Востраў Кахання» можна дзякуючы спецыяльна ўзведзенаму масту.[1]
Першымі наведвальнікамі вострава сталі 4 пары маладых, якія разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і гараджанамі прынялі ўдзел у яго адкрыцці. Кожнай пары ўручылі замочкі кахання і вернасці, выкананыя ў выглядзе двух сэрцаў, змацаваных дужкай, якія сімвалізуюць трываласць пачуццяў. Маладыя муж і жонка павесілі гэтыя замочкі на «Дрэвы кахання», а ключы кінулі ў возера.
Супрацоўнікі Баранавіцкага ЗАГСу ўпэўнены, што новыя традыцыі на гэтым рамантычным месцы спадабаюцца маладым горада.[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Худенко, Н. Остров Любви / Николай Худенко // Наш край. — 2009. — 19 февраля. — С. 1.
- ↑ Партал TUT.BY ,У Баранавічах адкрыт «Востраў Кахання» Архівавана 7 жніўня 2020., дата доступа: 09.10.2016