Выклічнікі англійскай мовы
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Выклічнікі англійскай мовы (English interjections) — гэта часціны мовы, якія выражаюць розныя пачуцці.
Сярод гамы пачуццяў, якія могуць перадавацца выклічнікамі англійскай мовы, ёсць радасць і захапленне (wow!/ого!), злосць і незадавальненне (tut!/ат!, ай!), збянтэжанасць (yikes!, oops!/вой!) і здзіўленне (oh!/вой!). Асаблівую цяжкасць для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную, могуць уяўляць выклічнікі oi, які адпавядае беларускаму «гэй!», а не «вой!» і there, які можа быць рознымі часцінамі мовы ў розных кантэкстах, а як выклічнік выкарыстоўваецца пры суцяшэнні тых, хто плача, і перадаецца па-беларуску «ну-ну, хопіць». Калі выклічнік выкарыстоўваецца як лаянка (напр., gosh! «чорт!»), ён можа перадаваць і адмоўныя пачуцці. Выклічнік yahoo (давай!, разам!) стаў назвай інтэрнэт-партала. Выклічнікі ў сказе аддзяляюцца коскамі і іншымі знакамі прыпынку.
Трэба адрозніваць выклічнікі ад слоў, якімі перадаюць імітацыю гукаў жывёл (напр., іржанне коней «neigh»), гукаў якія робяць прадметы, з’явы прыроды (напр., грукат выбуху ці стрэлу «bang»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс выклічнікаў англійскай мовы
- Выклічнікі англійскай мовы Архівавана 14 сакавіка 2021.