Высачанскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Высачанскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Высачаны
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931

Высача́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Высачаны. Плошча 776 км², колькасць насельніцтва 32,3 тысяч чалавек, 420 населеных пунктаў (на 1925 год).

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР з цэнтрам на станцыі Высачаны. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў:

Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Лёзненскаму раёну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.