Віга Мортэнсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віга Мортэнсен
дацк.: Viggo Mortensen
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1958(1958-10-20)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Viggo Peter Mortensen[d][5]
Маці Grace Gamble Atkinson[d][5]
Жонка Exene Cervenka[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, акцёр, фатограф, паэт, пісьменнік, спявак, кампазітар, мастак, вырабнік, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, джазмен, кінарэжысёр, сцэнарыст
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0001557
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віга Пітэр Мортэнсен — малодшы (англ.: Viggo Peter Mortensen, Jr .; нар. 20 кастрычніка 1958) — дацка-амерыканскі акцёр, пісьменнік, фатограф і мастак. Трохразовы намінант на прэміі «Оскар» і BAFTA, а таксама чатырохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мортэнсен дэбютаваў у кіно з роляй у трылеры «Сведка» (1985), пасля чаго з’явіўся ў такіх фільмах, як «Бягучы індзеец» (1991), «Шлях Карліта» (1993), «Барвовы прыліў» (1995), «Дзённае святло» (1996), «Партрэт лэдзі» (1996), «Салдат Джэйн» (1997), «Ідэальнае забойства» (1998), «Прагулка па Месяцы» (1999) і «28 дзён» (2000).

Сусветную вядомасць яму прынесла роля Арагорна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў». У 2005 годзе Мортэнсен атрымаў пахвалу ад крытыкаў за ролю ў крымінальным трылеры Дэвіда Кроненберга «Апраўданая жорсткасць». За ролю ў іншым фільме Кроненберга «Загана на экспарт» (2007) Мортэнсен быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2016 годзе ён атрымаў другую намінацыю на прэмію «Оскар» за галоўную ролю ў трагікамедыі «Капітан Фантастык». У студзені 2019 года быў намінаваны на Оскар у катэгорыі «Найлепшы акцёр» (фільм «Зялёная кніга»).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]