Перайсці да зместу

Віктар Дзмітрыевіч Даніленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вiктар Данiленка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
27 студзеня 1993 — 5 снежня 1997
Прэзідэнт –, Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Уладзімір Грыгор’еў
Сцяг Міністр сельскага будаўніцтва БССР
1976 — 1980
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Мікалай Кашчэеў
Пераемнік Леанід Чура

Нараджэнне 3 кастрычніка 1936(1936-10-03)
в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці
Смерць 4 мая 2017(2017-05-04) (80 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць Беларускі політэхнічны інстытут (1959)
Вышэйшая партыйная школа (1974)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Дружбы народаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Ві́ктар Дзмі́трыевіч Данiле́нка (3 кастрычніка 1936, в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 4 мая 2017, Масква) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1936 года ў в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1959—1960 гг. — майстар упраўлення № 56 будаўнічага трэста № 12 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР у г. Магілёве. У 1960—1965 гг. — кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, кіраўнік сектара, кіраўнік архітэктурна-будаўнічай майстэрні Магілёўскага облпроекта.

У 1965—1966 гг. — начальнік Магілёўскага аддзела трэста «Аргтэхбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1966—1969 гг. — начальнік будаўнічага ўпраўлення № 53 трэсту «Лаўсанбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1969—1971 гг. — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

У 1971—1975 гг. стаў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 1975—1976 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржбуда Беларускай ССР. У 1976—1980 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1980—1982 гг. — намеснік, у 1982 г. — першы намеснік, у 1982—1985 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва СССР.

У 1985—1990 гг. — Намеснік старшыні Дзяржаграпрама СССР. У 1989—1992 гг. — Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў Беларускай ССР пры Савеце Міністраў СССР.

27 студзеня 1993 года прызначаны паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 5 снежня 1997 года[2].

2 кастрычніка 1996 года быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[3].

Памёр 4 мая 2017 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Зноскі